В Двор Паулье не ждут чужой помощи

Общество

Гэтая вёска – узор для ўсіх жыхароў Ушаччыны. Перш за ўсё актыўнасцю яе жыхароў. Вельмі многае можна зрабіць самім, талакой, не чакаючы нічыёй дапамогі. І ліст нашай чытачкі – яскравае сведчанне таму.

Жыхарка горада Мінска, “дачніца” вёскі Двор Павулле Алена Паўлаўна Вараб’ёва не адзін год марыла пра добраўпарадкаванне студні, што размешчана на тэрыторыі іх дачнага ўчастка. А карыстаюцца крынічнай вадой як жыхары вёскі Двор Павулле, так і некаторых іншых. Студня даўно патрабавала рамонту: унутры сцены бетонных кольцаў пакрыліся мохам, збоку выбіта частка кальца, дрэнная крышка… Сёлета, у жніўні, Георгій Іванавіч Вараб’ёў – муж Алены Паўлаўны і Сяргей Аляксандравіч Троцкі, жыхар Наваполацка, прыязджаючы ў бабуліну хату, у час асабістых водпускаў адрамантавалі студню, зрабілі новы драўляны каркас, крышку і па задумках Алены Паўлаўны добраўпарадкавалі студню, стварылі малыя архітэктурныя формы і нават берасцяную кружку павесілі. Вяскоўцы задаволены: вада чыстая, празрыстая, зручна набіраць, ды і тэрыторыя набыла зусім іншы выгляд. Васіль Іванавіч Вайтовіч зазначыў, што калі б яго бацька Іван Іванавіч быў жывы, а менавіта ён набыў бетонныя кольцы і ўстанавіў іх, то быў бы вельмі задаволены. Гэта самая лепшая ўдзячнасць тым, хто сёння адрамантаваў студню і добраўпарадкаваў тэрыторыю. Больш бы было такіх апантаных, бескарысны людзей, дык і вёска наша была б яшчэ больш прывабнай і добраўпарадкаванай.

І.УРБАН,

в.Двор Павулле



1 комментарий по теме “В Двор Паулье не ждут чужой помощи

  1. Двор Паулье замечательное место. Живем в Ейске на Азовском море, но малую родину моей супруги стараемся не забывать. Последний раз были в 2010 году, планируем в 2013 опять посетить этот райский уголок. Спасибо,что сохранили такую красоту в первоначальном виде.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *