Под будущий урожай

Общество

Адна з найважнейшых спраў хлебаробаў увосень – гэта сяўба азі- мых. Ужо скончылі гэтую работу ў “Дземенцы”, “Кублічах”, “Райаграсервісе”, “Глыбачанах”, “Дубраўцы”, днямі сяўба будзе завершана і ў астатніх.

СВК “Ільюшынскі” па тэмпах сяўбы не ў лідэрах, і гэта не дзіўна, бо гаспадарцы трэба пасеяць толькі азімых 1200 гектараў. У гэтым годзе ўраджай зерневых – яравых і азімых збіралі з плошчы ў 1500 гектараў. Пасяўныя плошчы і адпаведна аб’ёмы работ павялічыліся за кошт далучэння зямель “Старасельскага”. Але такі расклад спраў не пужае працаўнікоў, ёсць каму даверыць важную справу.

Адзін з такіх – Аляксандр Селезень – малады і адказны механізатар. Даўно зарэкамендаваў сябе з лепшага боку, а таму нядаўна яму смела даверылі новы трактар МТЗ-3022, на якім ён і засяваў немалыя палеткі роднай гаспадаркі.

Паралельна вядзецца і іншая работа, на такім жа новым трактары рыхтаваў глебу пад сяўбу адзін з лепшых механізатараў “Старасельскага” Анатоль Віктаравіч Усовік. Як і раней, працуе гэтак жа шчыра, толькі цяпер у складзе “Ільюшынскага”.

– Нам бы некалькі яшчэ такіх вопытных механізатараў, як Анатоль Усовік, і маладых, як Аляксандр Селезень, і пытанне з кадрамі наогул было б знята назаўсёды, нягледзячы на павялічаныя амаль удвая аб’ёмы работ, – сцвярджае старшыня гаспадаркі С.А.Халімоненка.

У клопаце пра ўраджай будучага года немалаважным з’яўляюцца не толькі тэрміны сяўбы, але якасць, прытрымліванне тэхналогій. Менавіта гэты фактар у гаспадарцы лічаць выйгрышным пры вырошчванні ўраджаю.

Спрыяе сяўбе сёлета і надвор’е – цёплае і сонечнае, з невялікай колькасцю дажджоў. Пасля такога напружанага лета названую работу працаўнікі лічаць нескладанай, хоць таксама даволі адказнай.

Як кажуць у народзе – што пасееш, тое і пажнеш. Колькі сіл і намаганняў неабходна прыкласці, перш чым поле зазелянее, узыдуць першыя пасевы, а таму зладжаная і арганізаваная праца падчас сяўбы – адна са складаемых будучага добрага ўраджаю.

Пасля завяршэння ўсіх восеньскіх работ у гаспадарцы падвядуць вынікі сезона і абавязкова заахвоцяць лепшых.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

А.Селезень.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *