Ушачский филиал облпотребобщества открыл в центре Ушач летнее мини-кафе

Общество

Павільён “Купава” ў цэнтры гарпасёлка доўгі час не працаваў, а нядаўна Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства знайшоў прымяненне свайму аб’екту і на мінулым тыдні ў бойкім месцы каля цэнтральнай аптэкі запрацавала летняе міні-кафэ.

Адразу адзначым, што гэта аб’ект безалкагольнага профілю. Наведвальнікам тут прапануюць каля дзесяці відаў кавы (амерыкана, капучына, латэ, эспрэса і інш.) чай, ахалоджаныя кактэйлі, сокі і ліманады, марожанае, салодкія пачастункі, а таксама перакус уласнай вытворчасці – пірожаныя, гамбургеры, піражкі.

– Памяшканне пуставала і мы вырашылі задзейнічаць яго для зручнасці ўшачан і арыентаваліся ў першую чаргу на дзяцей, моладзь, пажылых людзей. Напрыклад, не ўсе маладыя мамы з каляскамі маюць магчымасць ісці ў “Кулінарыю” ці стаяць у чарзе ў магазіне. Ды і многім, прабягаючы міма, зручна тут будзе набыць марожанае ці напітак, – адзначае начальнік аддзела грамадскага харчавання Ушацкага філіяла Т.А.Глінская.

У першы дзень работы ў кропцы было нямала наведвальнікаў, паколькі гэта быў спякотны час, то самым хадавым таварам аказалася менавіта марожанае, карысталіся попытам і ўшацкія безалкагольныя напіткі.

Асартымент тавараў тут будуць прапаноўваць, зыходзячы з попыту пакупнікоў, гатовы выслухаць і іх пажаданні адносна таго, што хацелі б бачыць у новай кропцы. Адкрыта ж для ўшачан і гасцей раёна міні-кафэ з 12.00 да 19.30 з аўторка па суботу.

Вольга КАМАРКОВА.



1 комментарий по теме “Ушачский филиал облпотребобщества открыл в центре Ушач летнее мини-кафе

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *