Ушачские школьники проводят каникулы в компании спасателей

Профилактика и безопасность

Усё лета выратавальнікі праводзяць прафілактычную работу з дзецьмі.

У бягучым годзе ў краіне, на шчасце, на пажарах не загінула ніводнага дзіцяці. Аднак, нямала выпадкаў, калі маленькія беларусы атрымлівалі траўмы, карыстаючыся электрапрыборамі, гуляючы ў кар’ерах і на будоўлях, танулі на вадаёмах… Чарговы цікавы занятак па бяспецы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі МНС правялі ў лагеры Ушацкай школы. У даступнай форме работнікі МНС патлумачылі дзецям, што можа прывесці да надзвычайных сітуацый, як не дапусціць пажару і паводзіць сябе ў выпадку яго ўзнікнення, а таксама знаходзячыся на вадаёмах і паблізу іх. Падзяліўшыся на некалькі каманд, хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі праз некалькі адмысловых станцый – спартыўную, бяспечную, водную, а таксама салодкі конкурс. Традыцыйна ніхто не застаўся без падарункаў. Ну а з панядзелка ў Беларусі стартавала прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, прымеркаваная да Дня ведаў. Яна пройдзе ў некалькі этапаў – на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей, у агульнаадукацыйных установах, таксама выратавальнікі наведаюць і дзіцячыя садкі, дзе правядуць “Урокі бяспекі” для самых маленькіх.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *