Выбрать ёлку поможет… Дед Мороз! Каждый день на площади Ушач работает ёлочный базар

Общество

У мінулую суботу ва Ушачах стартаваў елачны кірмаш. Па традыцыі гандаль навагоднімі дрэвамі разгарнуўся на плошчы гарпасёлка і адкрылі яго работнікі Кубліцкага лясніцтва. Да рэалізацыі лясгасаўцы падышлі крэатыўна: рэкламуюць тавар і дапамагаюць пакупнікам яго ацаніць Дзед Мароз са Снягуркай. Выбраць жа ёсць з чаго: елкі, сосны, навагоднія букеты, еўрапейскія елкі ў кадках. Тым, хто абірае апошні варыянт, прапануюць далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Захавай сімвал свята!” – на Новы год упрыгожыць жывое дрэва, а вясной высадзіць на малой радзіме. Пры гэтым кожны атрымлівае памятку, як правільна даглядаць такое дрэва: елку ў кадцы не трэба адразу несці ў дом, некалькі дзён яна павінна адаптавацца ў прахалодным месцы без яркага асвятлення. У доме лясную прыгажуню варта паставіць далей ад батарэй, хвоі любяць вільготнае паветра. Не перастарайцеся з упрыгожаннямі, цяжкія шкляныя цацкі могуць пашкодзіць дрэўца. Перыядычна яго трэба паліваць і апырскваць. Хвойнае дрэва не можа стаць пакаёвай раслінай, таму пасля святаў яго трэба будзе перанесці на балкон, гарышча, падвал ці гараж. Ужо далучыліся да названай акцыі вучні Арэхаўскай школы: Ушацкі лясгас днямі падарыў установе, з якой даўно і цесна супрацоўнічае, елку ў кадцы.

Усяго за тыдзень рэалізавана больш за паўсотні лясных прыгажунь, самым хадавым таварам з’яўляюцца дрэвы да аднаго метра, якія каштуюць 9 рублёў. Нагадаем, што елачны кірмаш у гарпасёлку будзе працаваць штодня да 31 снежня ўключна з 10 да 19 гадзін. За навагоднім дрэвам можна звярнуцца і ў любое лясніцтва ў рабочы час. Дарэчы, дрэвы з ушацкіх лясоў упрыгожаць таксама полацкія і наваполацкія кватэры: лясніцтвы Ушацкага лясгаса кожны дзень па графіку выязджаюць гандляваць і ў гэтыя гарады.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *