Вадим Кальчевский

Ими гордятся

Вадзім Васільевіч Кальчэўскі працуе ляснічым Кубліцкага лясніцтва з 2004 года. За гэты час зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчага боку. Добры спецыяліст, які ўмее граматна прымяняць свае веды на практыцы, здольны самастойна ацэньваць сітуацыю і прымаць правільныя рашэнні.В.В.Кальчэўскі ўмее арганізаваць работу і працаваць з людзьмі, патрабавальны да сябе і падначаленых.

Дысцыплінаваны і добразычлівы, пастаянна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод кіраўніцтва лясгаса і калег па рабоце.

Па выніках работы за 2009 год Вадзім Васільевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання.

Прозвішча В.В.Кальчэўскага занесена на раённую Дошку гонару.

 
 

 

Вадзім Васільевіч заўсёды выконвае планавыя заданні, эфектыўна выкарыстоўвае матэрыяльныя, працоўныя і фінансавыя рэсурсы, забяспечвае ўкараненне тэхналогій у лесагаспадарчай і прамысловай вытворчасці.
Забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў. У 2009 годзе план па лесааднаўленні, вырошчванні маладых насаджэнняў, нарыхтоўцы драўніны на вырубках прамежкавага карыстання выкананы на 100 працэнтаў, план па нарыхтоўцы шышак на 102 працэнты, перавод лесасек пад вырубкі галоўнага карыстання – на 106 працэнтаў.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *