Аб пытаннях бяспекі пры карыстанні газам павінен памятаць кожны яго спажывец. Нагадаем, чаго нельга рабіць пры эксплуатацыі індывідуальных газабалонных установак.
Забаронена захоўваць 50-літровыя балоны з газам, не падключаныя да ўстаноўкі. Нельга зрываць пломбы з падключаных балонаў, выкарыстоўваць іх для іншых мэт, акрамя прыгатавання ежы. Шланг не павінен мець пашкоджанняў, датыкацца да бытавых электрапрыбораў, быць перакручаным, нацягнутым. Забараняецца самавольны мантаж, падключэнне, адключэнне газавага абсталявання, яго пераўстаноўка, самастойная замена балона. Не прымяняйце адкрыты агонь для выяўлення ўцечкі газу, не пакідайце адкрытым вентыль балона пасля прыгатавання ежы. Нагадаем, што за парушэнні Правілаў карыстання газам у быце прадугледжаны штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.
Нялішнім будзе ўстанавіць на кухні і датчык угарнага газу, які дапаможа распазнаць нават самую малую яго канцэнтрацыю ў паветры. Набыць патрэбны прыбор можна ва Ушацкім раёне газазабеспячэння.
УП “Віцебскаблгаз”.