Спасла от смерти лебедей

Общество

І можна дадаць – адчайны чалавек. Што іменна такая Дзіна Леанідаўна Окунева расказаў жыхар вёскі Любжына.

Некалькі дзён таму раптоўна пакрылася лёдам Любжынскае возера і ў ледзяны палон трапілі тры лебедзі, а чацвёрты трывожна хадзіў ля іх і як бы клікаў на дапамогу. На бяду птушак якраз і адгукнулася Дзіна Леанідаўна. Хоць і папярэджвалі яе аб небяспецы самой трапіць пад лёд, але жанчына рызыкнула – акуратна з сякерай падабралася да птушак і вызваліла іх. А гэта сапраўды ўчынак, які гаворыць яшчэ і аб дабрыні чалавечай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *