По традиции в Ушачах ко Дню молодёжи чествуют лучших молодых представителей трудовых коллективов

Общество

Сярод педагогаў-арганізатаў выпадковых людзей быць не можа: далёка не кожны здолее стаць для школьніка аўтарытэтам і сябрам, працаваць у рэжыме нон-стоп, бясконца генерыраваць ідэі, быць майстрам на ўсе рукі. А вось Кацярына Леднік з усімі гэтымі функцыямі спраўляецца на выдатна – ва Ушацкай школе, якую заканчвала, яна працуе ўжо два гады.

– І хоць маю іншую спецыяльнасць (у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы вучылася выяўленчаму мастацтву, фатаграфіі, камп’ютарнай графіцы), атрымліваю задавальненне ад таго, чым займаюся, – расказвае дзяўчына. – Сядзець на месцы не прыходзіцца – разам з актыўнымі, ідэйнымі юнакамі і дзяўчатамі заўсёды нешта прыдумваем, майструем…

Да Дня моладзі прозвішча К.Леднік занесена на сімвалічную Маладзёжную дошку гонару.

Дарэчы, упэўніваешся ў гэтым, калі пераступаеш парог піянерскага пакою, у якім валадарыць Каця. Чаго тут толькі няма: сцягі, горны і барабаны, летапіс піянерскай дружыны, касцюмы, пілоткі, стужкі, плакаты, фатаграфіі, мноства кніг, канцылярскія прыналежнасці, іголкі і ніткі… Да таго ж тут заўсёды ажыўлена, нават у канікулярны час. Вось і цяпер выхаванцы двух летнікаў, з якімі працуе, пры любой магчымасці спяшаюцца да педагога-арганізатара, які і параду дасць, і цікавай справай зойме.

Кацярына – з ліку тых, хто не стане вучыць галаслоўна, яна стараецца ва ўсім быць для школьнікаў годным прыкладам. Зараз завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П.Машэрава. Удзельнічае ў інтэлектуальных і спартыўных мерапрыемствах: у складзе каманды Ушацкай школы стала ўладальніцай “срэбра” на раённым турніры “Эрудзіт” сярод працоўнай моладзі раёна, пераможцай “Сусветнага дня снегу-2021”. Займаецца графікай, што вельмі дарэчы ў вучэбным працэсе. Дасягаць вяршыняў дапамае і сваім падапечным: у іх першыя месцы – на раённым этапе творчага конкурсу “Добры дзень, свет!” і экалагічнага “Ствараючы, не разбурай!”, на свяце да Дня піянерскага сяброўства, другое – на раённым этапе спаборніцтваў “Моладзь за здаровы лад жыцця”, трэцяе – у конкурсе сцэнарных распрацовак “Квест-гульня: Здароўе – наш выбар” і культурна-экалагічнай акцыі “Дзень Зямлі”.

– Перамога, вядома, не галоўнае, але я заўсёды даю ўстаноўку на поспех – акцябронак, піянер (многія школьнікі імі з’яўляюцца) ва ўсім павінен быць першым! – падкрэслівае педагог-арганізатар. – Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх юнакоў і дзяўчат з Днём моладзі, жадаю надзейных сяброў, невычэрпнай энергіі і аптымізму!

*  *  *

На Ушаччыне нямала юнакоў і дзяўчат, якіх па праве можна назваць гонарам, надзеяй працоўных калектываў. Іх – старанных, актыўных, гатовых узяцца за любую даручаную справу – па добрай традыцыі ўшаноўваюць на раённым узроўні. Сёлетні год не стане выключэннем: кандыдатуры тых, хто атрымае віншаванні і ўзнагароды падчас урачыстасці, што адбудзецца ва Ушачах 3 ліпеня, абраны. Сімвалічна напярэдадні Дня моладзі – знаёмцеся!

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *