Дед Мороз в социальных палатах

Общество

– Дзед Мароз, а ты сапраўдны? Можна да цябе дакрануцца? Вялікі дзякуй, што не забыўся павіншаваць, мне так прыемна! – з усёй шчырасцю казала старэнькая бабуля. Рукі яе задрыжалі, а на вачах з’явіліся слёзы…

Раённае аддзяленне Беларускага Фонду міру не пакінула без увагі тых людзей, каму так патрэбны клопат і догляд.

З’яўленню гасцей у Вялікадолецкай участковай бальніцы напярэдадні навагодніх святаў былі рады і медыцынскі персанал, і людзі састарэлага ўзросту, што знаходзяцца ў сацыяльных палатах. Да іх і завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, работнікі культуры. Старшыня раённага аддзялення Беларускага Фонду міру Т.М.Малак павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі. Пажадала самага каштоўнага, што ёсць у чалавека, – здароўя, цеплыні і дабрыні, міру ў душы і навокал. Для прысутных прагучалі песні, прыпеўкі, паспрабавалі яны сябе і ў адгадванні навагодніх загадак.

Дзед Мароз са Снягуркай павіншавалі кожнага асабіста і ўручылі салодкія падарункі, якія былі набыты за сродкі Фонду міру, завіталі і да тых, хто не змог падняцца з ложка і выйсці на мерапрыемства. Усе яны былі прыемна ўражаны, шчыра дзякавалі за ўвагу да іх, якая лепш за любыя лекі. Нягледзячы на ўзрост, пажылыя людзі радаваліся падарункам, як дзеці, і не верылі ў такое навагодняе цуда.

У гэты ж дзень падарункі ад Фонду міру атрымалі ў сацыяльных палатах у Дубраўцы.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку: падчас мерапрыемства ў Вялікадолецкай участковай



1 комментарий по теме “Дед Мороз в социальных палатах

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *