Новогоднее выступление руководителя района

Общество

Паважаныя жыхары Ушаччыны!

Сёння, у апошні дзень 2010 года, звяртаючыся да вас, выказваю словы ўдзячнасці за тое, што зроблена ў годзе адыходзячым. Выказваю надзею і ўпэўненасць, што надыходзячы стане сапраўды годам дасягнення новых рубяжоў, акрэсленых на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе.

Перад намі стаяць задачы, якія ўключаюць далейшы рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва раёна, работу органаў дзяржаўнага кіравання ў інтарэсах чалавека, стварэнне спрыяльных умоў для прафесіянальнага і фізічнага ўдасканалення кожнага. Апераджальнымі тэмпамі будзе развівацца сфера паслуг, укараненне павышанай сістэмы сацыяльных стандартаў. Далейшае развіццё атрымаюць сацыяльная інфраструктура вёскі, актывізацыя інавацыйнай, інвестыцыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці, дынамічнае развіццё ўсіх галін эканомікі раёна.

На 2011-2015 гады захаваецца падыход, выпрацаваны раней. Неабходна будзе забяспечыць больш эфектыўнае выкарыстанне магчымасцей арганізацый і прадпрыемстваў раёна, патэнцыял прадпрымальніцтва, значна абнавіць асноўныя вытворчыя фонды і правесці мадэрнізацыю вытворчасцяў на аснове ўкаранення прагрэсіўных тэхналогій і сучаснага абсталявання, укаранення сертыфікацыі якасці выпускаемай прадукцыі.

За мінулую пяцігодку ў раёне захавана станоўчая дынаміка развіцця асноўных галін рэальнага сектара эканомікі, стабільна функцыяніравала бюджэтная сфера. Так, з пачатку 2006 года колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы раёна, узрасла з 5,8 да 6,9 тысячы чалавек, створана 1212 новых рабочых месцаў. А ў выніку ўзровень беспрацоўя зменшыўся з двух да 1,1 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва. У мінулым годзе значна скараціўся адток насельніцтва з раёна. Выраслі грашовыя даходы. Сярэднямесячная заработная плата з 371,5 тысячы рублёў, што эквівалентна 123,3 долара, па стане на 1 снежня 2006 года вырасла да 1 мільёна 40 тысяч рублёў або 342,1 долара на 1 снежня 2010 года. Рэгулярна людзі атрымлівалі пенсіі і дапамогі.

З ростам дабрабыту ўзрасла пакупніцкая здольнасць, змянілася структура расходаў. Усё большым попытам карыстаюцца сучасныя аўтамабілі, тэлевізары, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя машыны і іншыя прадметы доўгатэрміновага карыстання. У людзей з’явілася магчымасць усё больш грошай укладваць у будаўніцтва жылля – за мінулую пяцігодку за кошт новага будаўніцтва жыллёвы фонд раёна павялічыўся на 31,8 тысячы метраў квадратных.

А ўвогуле па выніках чатырох гадоў пяцігодкі і тых, якія чакаюцца за 2010 год, дасягнуты прагнозныя паказчыкі, што прадугледжаны праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Дастаткова дынамічна, праўда, не без праблем, развіваўся народнагаспадарчы комплекс раёна. Аб’ёмы вытворчасці прамысловай прадукцыі ўзраслі на 14,7 працэнта, спажывецкіх тавараў – на 14,2, валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі – на 33,9 працэнта.

Мінулы перыяд стаў для прамысловасці раёна этапам рэканструкцыі вытворчасці, замены і мадэрнізацыі абсталявання, тэхналагічных ліній асваення сучасных тэхналагічных працэсаў, што дазволіла павысіць канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць вытворчасці.

Перакананы, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гады дазволіць забяспечыць рост вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў да ўзроўню 2010 года ў 2,2 раза, рознічнага тавараабароту – у 2, платных паслуг – у 2,4, валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі – у 1,4, інвестыцый у асноўны капітал – у 1,8, экспарт тавараў – у 2, экспарт паслуг – у 2 разы, захаваць імпарт тавараў і паслуг на ўзроўні 2010 года, пабудаваць 28,2 тысячы метраў квадратных жылля, стварыць не меней 860 новых рабочых месцаў.

Штогадовы рост аб’ёмаў вытворчасці, выкананне колькасных і якасных паказчыкаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, забеспячэнне эфектыўнай, рэнтабельнай работы ўсіх галін эканомікі раёна будуць садзейнічаць павелічэнню заработнай платы. Ужо да 2012 года яна павінна складаць 650 долараў у эквіваленце, а да снежня 2015 года – 1000 долараў.

І на наступную пяцігодку сацыяльная палітыка будзе накіравана на забеспячэнне росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва і рэальнай заработнай платы, зніжэнне долі малазабяспечанага насельніцтва, недапушчэнне расслаення грамадства па ўзроўні даходаў. Будзе працягнута развіццё паслуг у сферы аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму.

Дарагія ўшачане!

У ходзе выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вы падтрымалі курс, які выпрацаваны ў краіне. Гэтым самым вы падтрымалі накірунак на стабільнае і няўхільнае развіццё грамадства дзеля павышэння ўзроўню жыцця кожнага чалавека. Разам, згуртаваўшыся, мы здолеем дасягнуць вызначаных рубяжоў, а наша Беларусь стане яшчэ больш багатай і прыгожай.

Жадаю вам, вашым сем’ям, каб кожны новы год упрыгожваў шчасцем вашы дамы, каб задавальненне ад зробленага напаўняла ваша жыццё, а мірная стваральная праца множыла дабрабыт.

Здароўя ўсім, добрага настрою!

З Новым годам!

А.КАВАЛЁНАК,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *