Профессиональный праздник спасателей

Общество

19 студзеня 1999 года наша краіна ўпершыню адзначыла Дзень выратавальніка Беларусі. З таго часу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях віншуе сваіх супрацоўнікаў з прафесійным святам двойчы.

Чалавечае жыццё – самы цэнны дар, а прафесія выратавальніка і прызвана захаваць яго. Людзі гэтай прафесіі часта рызыкуюць сваім жыццём, каб выратаваць чужое. Сёння работнікі падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. За мінулы год ушацкімі выратавальнікамі патушана 27 пажараў, выратавана матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш 336 мільёнаў рублёў і 43 пабудовы. Асаблівыя намаганні супрацоўнікаў аддзела накіраваны на прафілактычную работу. Як вынік – колькасць пажараў у раёне зніжаецца.

У сераду супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся на ўрачысты сход. Прысутных павіншавалі выконваючы абавязкі начальніка аддзела МНС В.В.Лапёнак, намеснік старшыні райвыканкама М.І.Бухалка.

Прафесіяналізм выратавальнікаў не застаўся незаўважаным. Так, да прафесійнага свята граматай абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Аляксей Сцяпанавіч Мартынюк, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 вёскі Двор Пліна Сяргей Станіслававіч Манецкі. Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны старшы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы Алег Пятровіч Рагавешка і вадзіцель гэтай жа часці Уладзімір Іванавіч Цвяцінскі. Падзякі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі камандзіры аддзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы Мар’ян Антонавіч Бельскі і Сяргей Генадзьевіч Саснін, старшы пажарны Леанід Леанідавіч Стэльмах і вадзіцель гэтай жа часці Уладзімір Мікалаевіч Ушакоў, а таксама вадзіцелі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 вёскі Глыбачка Алег Міхайлавіч Сурынаў і паста №11 аграгарадка Вялікія Дольцы Сяргей Іванавіч Хамічонак.

Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас ветэранаў, якія ўнеслі значны ўклад у работу аддзела. Гэта Ю.Л.Шыханцоў, Г.В.Рубанік, В.М.Зянькоў, Г.У.Банеўскі, А.У.Дуброўскі.

І святочны дзень для гэтых мужных людзей – напружаная і беспакойная служба, у любую хвіліну можа паступіць выклік.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку: М.А.Бельскі, А.П.Рагавешка, А.С.Мартынюк, Л.Л.Стэльмах, У.І.Цвяцінскі, А.М.Сурынаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *