В День спасателя работники МЧС принимали поздравления и обсуждали Основной Закон страны

Навстречу референдуму Общество

У той час, як уся краіна актыўна абмяркоўвае праект абноўленай Канстытуцыі, не маглі абмінуць гэту важную тэму і ў калектыве ўшацкіх выратавальнікаў. Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч, намеснік старшыні райвыканкама Д.П.Цімафееў, першы сакратар райкама БРСМ Д.Калбасава.

А.Аўдошка, Д.Цімафееў.

– Галоўныя напрамкі Асноўнага Закону – гэта ўстойлівае развіццё краіны і грамадства, павышэнне якасці жыцця насельніцтва, – падкрэсліла Н.М.Марковіч. – Асаблівая ўвага – пажылым і інвалідам. Замацаваны ў праекце новай Канстытуцыі і нашы традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, падтрымка мнагадзетных сямей. Вельмі важна данесці да людзей сталага ўзросту, што закладзеныя імі традыцыі будуць працягвацца, што мы не дазволім перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і будзем выхоўваць маладое пакаленне ў духу патрыятызму. Шырокае абмеркаванне ў грамадстве выклікаў і новы артыкул наконт таго, што грамадзяне павінны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя. Усяго ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі беларусы накіравалі ўжо каля 8 тысяч прапаноў.

Дыялогавая пляцоўка ў калектыве супала з прафесійным святам, а таму частка мерапрыемства атрымалася ўрачыстай са шматлікімі віншаваннямі. Па традыцыі выратавальнікі Ушаччыны адзначаны не толькі на раённым узроўні. Нагрудным знакам МНС “Выдатнік” узнагароджаны камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Дзмітрый Кучаронак. Юбілейныя медалі “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” атрымалі старшы інжынер Максім Кісель, вадзіцель Аляксандр Бугай, камандзіры аддзяленняў Сяргей Лісоўскі і Сяргей Хрыпель. А вадзіцелю Сяргею Бугаю загадам Міністэрства за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці прысвоена спецыяльнае званне на адну ступень вышэй, прадугледжанага па займаемай пасадзе – прапаршчык унутранай службы. Падзяка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС аб’яўлена камандзіру аддзялення Раману Літвіну, чарговае спецыяльнае званне “сяржанта ўнутранай службы” атрымаў Мікіта Сямчонак.

Як вядома, выратавальнікі заўсёды павінны быць у выдатнай фізічнай форме, здалі спецыяльныя нарматывы і знакам сярэбранай вартасці “Фізкультурнік Беларусі” ўзнагароджаны інспектар сектара прапаганды Крысціна Карзянок, вадзіцелі Сяргей Бугай і Андрэй Бараніч, пажарны Міхаіл Ярмош.

Рады БРСМ у святочны дзень папоўніў малады супрацоўнік Яўген Сухастаўскі. А старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Крысціна Шастакова ў гэты дзень афіцыйна ўступіла на пасаду і разам з іншымі навабранцамі вобласці прымала прысягу ў Полацку.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *