Встреча в Глыбочанской школе спустя 30 лет


Настальгія па вучнёўскіх гадах трывожыць душу амаль кожнага чалавека. Таму ў першую суботу лютага многіх дарога прыводзіць да парога роднай школы. Вось і мы сустрэліся ў Глыбачанскай праз трыццаць гадоў.

Будынак нашай роднай навучальнай установы пакінуў прыемнае ўраджанне, ён абноўлены рамонтам, у ім стала намнога святлей, утульней, адчуваецца, што на гэта затрачана шмат сіл. Нямала стэндаў інфармуюць аб тым, што школа жыве цікавым, захапляючым жыццём, кожны вучань мае магчымасць развіваць свае здольнасці.

Адміністрацыя і настаўнікі школы сустракалі сваіх выпускнікоў ужо ў фае школы. Дырэктар Святлана Васільеўна Зайцава сама фатаграфавала групы былых вучняў.

На вечар былі запрошаны і настаўнікі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, яны проста маладзелі ад створанай у школе атмасферы, ад сустрэч і ўвагі.

Канцэртная праграма была вельмі насычанай. Разбаўлялі музычныя і танцавальныя нумары трапным гумарам “глыбачанскія бабкі”, хлопчыкі цудоўна справіліся з вобразамі. Настаўнікі і вучні нямала папрацавалі, каб наладзіць такое мерапрыемства.

У ходзе сустрэчы мы прыгадвалі тых, хто нам асабліва дарагі. Хочацца выказаць прызнанне былым класным кіраўнікам Ганне Эдуардаўне Мядзюшка і асабліва Марыі Фёдараўне і Раману Дзмітрыевічу Папельскім, якія пастаянна падтрымліваюць з намі сувязь. Яны былі для нас цудоўнымі настаўнікамі, неабыякавымі людзьмі, якія і сёння цікавяцца нашым жыццём, дзеляцца ўласнымі радасцямі і клопатамі. Акрамя ўсяго, яны дораць часцінку сябе чацвярым прыёмным дзецям, узяўшы іх у свае сем’і. Нізкі вам паклон!

Пасля ўрачыстасцей у школе наша сустрэча працягвалася ў былой аднакласніцы. Мы прыгадалі пра тых, каго ўжо няма сярод нас, а пасля – пра цікавыя эпізоды школьнага жыцця. Кожны расказваў пра сябе. Не ва ўсіх склалася ўсё гладка, але для нас усе роўныя, дарагія. Галоўнае, ніхто не разгубіў свае чалавечыя якасці.

Трэба абавязкова сказаць, што асаблівую актыўнасць у падрыхтоўцы сустрэчы праявілі Юрый Генадзьевіч Кухто і Галіна Віктараўна Дымман, затрацілі нямала часу і намаганняў.

Дарагія аднакласнікі, мы запланавалі яшчэ раз сустрэцца 25 чэрвеня гэтага года большай колькасцю. Званіце па тэлефоне +375 29 518-98-88(Сяргей). Адкладзіце свае справы і наведайцеся. Да сустрэчы летам!

Т.ПАЛЯЧЭНКА (Башун).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *