Юныя ўшачане наведалі Цэнтр вывучэння кітайскай мовы і культуры на базе сярэдняй школы №8 г.Полацка.
Цёпла, у кітайскіх традыцыях гаспадары сустрэлі навучэнцаў Ушацкай СШ і іх настаўніка Вольгу Аляксандраўну Панамарову. Падчас цікавага майстар-класа па каліграфіі ўсе мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў напісанні іерогліфаў. “Атрымалі не толькі зарад пазітыву, але і маленькі падарунак з далёкага Кітая, – прызналіся вучні. – Мова, культура гэтай краіны захапляюць, спадзяёмся, што па іх вывучэнні ў нас будзе працяг”.

