Дань памяти воинам-афганцам

В памяти их имена

ХХ стагоддзе было “шчодрым” на ваенныя канфлікты. На якіх толькі франтах не ваявалі беларусы, дзе толькі не пралівалі сваю кроў і не знаходзілі вечны супакой! Для тых, хто здолеў вынесці ўсе цяжкасці і вярнуўся дадому, і для іх загінуўшых баявых сяброў існуе ў календары спецыяльны дзень – 15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для большасці – звычайны дзень, а для іх – напамін пра смерць, боль і страту…

вайшлі старшыня раённага аб’яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў А.В.Рудкоўскі, ваенны камісар У.Я.Пальчэх, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч, а таксама самі афганцы, наведала магілы загінуўшых падчас вайны салдат і памерлых ужо ў мірны час баявых таварышаў, каб ушанаваць іх памяць. Кожны па-свойму, падбіраючы самыя галоўныя і самыя неабходныя словы, гаварыў сваё “дзякуй”. Вянок да помніка, жывыя кветкі… Чырвоныя гваздзікі, нібы кропелькі крыві, застывалі на халодным камяні. Як некалі застывалі сэрцы нашых землякоў на чужыне ад невылечных ран, ад смяротных снарадаў і мін. Хвіліна маўчання…
Па традыцыі завіталі да бацькоў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, каб выказаць ім сваю падзяку за дзяцей, якія выканалі свой воінскі абавязак, і распытаць аб самым галоўным: ці добра ўсё ў іх. На жыццё пажылыя бацькі не скардзяцца, хаця пэўныя праблемы, як і ва ўсіх людзей іх узросту, канечне, ёсць. Бацькам загінуўшых салдат аказана матэрыяльная дапамога, уручаны падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
15 лютага 1989 года апошні савецкі салдат пакінуў афганскую зямлю. Тая страшная чужая вайна стала нашай гісторыяй, нашым лёсам, нашым болем. 22 гады аддзяляюць нас ад таго памятнага дня. Аднак і сёння, нягледзячы на час, у сэрцах людзей жыве памяць аб загінуўшых земляках. І будзе жыць вечна.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *