Пераможцы абласной алімпіяды

Ими гордятся

Па выніках раённага этапу алімпіяды пераможцамі сталі 46 школьнікаў. Выканалі больш за 80 працэнтаў заданняў і атрымалі дыпломы першай ступені: па нямецкай мове Анжэліка Рыбчынская з Плінскай школы (настаўнік Г.С.Данілёнак) і Алена Крыштопенка з Вялікадолецкай СШ-дзіцячага сада (настаўнік І.І.Мычко); па беларускай мове і літаратуры – Анастасія Асіповіч і Крысціна Клачок з Ушацкай школы (настаўнік В.В.Спірчонак); па працоўным навучанні – Сяргей Лабёнак і Яўген Клындзюк з Кубліцкай СШ (настаўнік М.М.Мацвеенка), Вадзім Касяк з Касарской СШ-дзіцячага сада (настаўнік В.С.Ільюшэвіч). Олимпиада 001

Дыпломамі другой і трэцяй ступені ўзнагароджаны прадстаўнікі каманд Вялікадолецкай СШ-дзіцячага сада па хіміі, матэматыцы, біялогіі, беларускай мове і літаратуры, працоўным навучанні; Арэхаўскай СШ – па рускай мове і літаратуры, хіміі, грамадазнаўству, працоўным навучанні; Іллюшынскай СШ па беларускай мове і літаратуры і працоўным навучанні; Ушацкай СШ – па беларускай і рускай мовах і літаратуры, матэматыцы, англійскай і нямецкай мовах, біялогіі, хіміі, фізіцы, працоўным навучанні; Вяркудскай, Плінскай, Кубліцкай, Мосарскай сярэдніх школ – па працоўным навучанні.

З ліку пераможцаў раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды была сфарміравана каманда з 21 вучня для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

З 11 па 14 студзеня 2010 года ў Віцебску прайшлі алімпіяды па хіміі, фізіцы, біялогіі, матэматыцы, працоўным навучанні, а з 11 па 15 студзеня ў Оршы – па рускай і беларускай мовах і літаратуры, у Полацку – па англійскай і нямецкай мовах.

Трэба адзначыць вельмі паспяховы ўдзел вучняў нашага раёна ў абласных прадметных алімпіядах. Скарбонка перамог папоўнілася 8 (!) дыпломамі. Такой іх колькасці ў нас яшчэ не было.

Вельмі прыемна адзначыць, што абсалютным пераможцам абласной алі- мпіяды па хіміі сярод дзевяцікласнікаў стаў вучань Вялікадолецкай СШ-дзіцячага сада Яўген Аніскевіч, якога падрыхтаваў настаўнік В.М.Шышоў.

Уладальнікамі дыпломаў другой ступені сталі вучаніцы Ушацкай школы Анастасія Асіповіч па беларускай мове і літаратуры (настаўнік В.В.Спірчонак) і Вікторыя Волах па біялогіі (настаўнік В.А.Жыткая).

Нашы вучні прывезлі з абласной алімпіяды і пяць дыпломаў трэцяй ступені. Сваімі ведамі іх заваявалі Марыя Машчонак з Вялікадолецкай СШ-дзіцячага сада — па беларускай мове і літаратуры (настаўнік А.У.Жаброўская), Святаслаў Іваноў з Ушацкай школы – па фізіцы (настаўнік В.М.Герцык), Уладзіслаў Галынскі з Ушацкай школы – па рускай мове (настаўнік Н.У.Шасцярэнь), Алена Зімніцкая з Ушацкай школы – па матэматыцы (настаўнік Л.А.Худалеева) і Анжэліка Рыбчынская з Плінскай школы – па нямецкай мове (настаўнік Г.С.Данілёнак).

Усе гэтыя поспехі – яркае пацвярджэнне таму, якія таленавітыя дзеці вучацца ў школах нашага раёна. А педагогі, хто з імі працуе, выявілі і развілі гэтыя таленты да такой ступені, што ўшацкія вучні прадэманстравалі свае здольнасці на роўных канкурыраваць з гарадскімі школьнікамі, прадстаўнікамі навучальных устаноў новага тыпу і заваёўваць перамогі.

 

С.АЎДОШКА,

вядучы спецыяліст аддзела адукацыі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *