Юридическая консультация

Правовая консультация

Падчас апошняй “прамой лініі” паступіла пытанне ад жыхаркі гарпасёлка, адказ на якое будзе карысным і для іншых чытачоў газеты.

– Маю ва ўласнасці кватэру, якую атрымала ў спадчыну пасля смерці мужа, хачу падарыць яе чужому для мяне чалавеку, прычым, грамадзянцы Расійскай Федэрацыі. Якія дакументы патрэбны?
– Па-першае, хачу нагадаць прававыя вынікі гэтай здзелкі: вы страціце права ўласнасці на кватэру, зможаце толькі карыстацца ёй, уласнікам будзе асоба, якой падаравалі. А калі атрыманая ў дар кватэра па кошце перавысіць 500 базавых велічынь, на сённяшні дзень гэта 17 мільёнаў 500 тысяч рублёў, то той, хто атрымае ў дар кватэру, павінен будзе заплаціць падатак.
Для пасведчання дагавору дарэння неабходны пэўны пакет дакументаў. У вашым выпадку гэта пасведчанне аб праве на спадчыну, выпіска з рэгістрацыйнай кнігі аб правах на ізаляванае памяшканне, выдадзеная рэгіструючым органам, дамавая кніга або даведка УП ЖКГ Ушацкага раёна. Гэтыя дакументы можа сабраць і натарыус па прынцыпе “ аднаго акна”, для чаго трэба з пашпартам звярнуцца ў натарыяльную кантору. У канторы арганізаваны і папярэдні запіс на зручны для вас час па нумары 2-19-07. Нагадаю, што працуем з 8 да 17 з перапынкам на абед з 12 да 13 гадзін, выхадныя – нядзеля і панядзелак.
Ж.КАВАЛЕНКА,
загадчык натарыяльнай канторы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *