Сотрудники МЧС тушили «пожар» на хлебозаводе

Cлужба-101

На пульт цэнтральнага аператыўнага кіравання аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары на хлебазаводзе. Узгаранне адбылося ўнутры памяшкання, назіралася моцнае задымленне. Неадкладна туды былі накіраваны два пажарныя разлікі, якія прыбылі праз дзве хвіліны. Да месца здарэння аператыўна прыехалі машына «хуткай дапамогі», супрацоўнікі міліцыі, газавай службы. Работнікі хлебазавода былі тэрмінова эвакуіраваны з рабочых месцаў, ёсць пацярпелыя… 

Расслабцеся: сітуацыя ўмоўная, хлебазавод працуе ў звычайным рэжыме, і работа яго не спынялася. Так развіваліся падзеі падчас нядаўніх вучэбных трэніровак раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І хоць гэта быў змадэліраваны сцэнарый, ніякага паслаблення і права на памылку ў супрацоўнікаў аддзела не было.
На пастраенні перад пачаткам трэніровак супрацоўнікам была акрэслена сітуацыя і пастаўлены канкрэтныя задачы.
Хлебазавод – адзін з праблемных у супрацьпажараных адносінах аб’ектаў раёна, і таму выратавальнікі павінны пастаянна адпрацоўваць свае дзеянні ў выпадку надзвычайнага здарэння і быць гатовымі да любой нечаканасці. 
У хуткім часе пасля прыбыцця машын з пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы на месцы “пажару” былі і выратавальнікі з аварыйна-выратавальнага паста вёскі Двор Пліна. На аб’екце быў створаны спецыяльны штаб. Не засталася ў баку і добраахвотная пажарная дружына прадпрыемства і з дапамогай вогнетушыцеляў прыняла першыя меры да тушэння.
Галоўнай задачай было не толькі ліквідаваць пажар, але і выратаваць чалавека, які застаўся ўнутры, зрабіць гэта было складана па прычыне моцнага задымлення. Адны хутка раскручвалі пажарныя рукавы, другія імгненна былі на даху, трэція ўжо выносілі на насілках “пацярпелага”, якому адразу ж аказалі першую медыцынскую дапамогу, і ён быў “дастаўлены” ў бальніцу. За станам правапарадку на названым аб’екце сачылі супрацоўнікі міліцыі.
Дзякуючы аператыўным і зладжаным дзеянням супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, “пажар” на хлебазаводзе быў хутка ліквідаваны.
Вучэбныя трэніроўкі паказалі, што нашы выратавальнікі гатовы да надзвычайных здарэнняў. Але вельмі хочацца, каб такія сітуацыі не ўзнікалі ніколі і пажарныя рукавы заставаліся сухімі.
В.ПОЛАЗАВА.  



1 комментарий по теме “Сотрудники МЧС тушили «пожар» на хлебозаводе

  1. Захватывающее начало.я уже было и вправду подумал что пожар:-)
    Пусть конечно их будет меньше.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *