Фестиваль детского творчества «Радуга талантов»

Наши дети

Стала добрай традыцыяй у канцы мая на базе раённага Дома культуры праводзіць фестываль дзіцячай творчасці “Вясёлка талентаў”, арганізатарамі якога выступаюць аддзел адукацыі райвыканкама і цэнтр пазашкольнай работы. Значэнне фестывалю расце з кожным годам, ён адкрывае новыя таленты, дазваляе ўбачыць рост іх майстэрства, а ўдзельнікам рэалізаваць свой творчы патэнцыял.  
Гэта адзначылі ў сваіх прывітальных словах начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Г.П.Гайко.
Сёлета фестываль стаў па-сапраўднаму яркім і запамінальным мерапрыемствам. Маленькія ўдзельнікі пакарылі гледачоў не толькі талентамі, але і шчырасцю, адкрытасцю душы. Сваім майстэрствам парадавалі салісты Алеся Бойчанка, Алеся Літвін, Дзіяна Герцык (на здымку), Дзіяна Мядзведская, Віктар Тарасенка, Марыя Малахава, Ганна Гуськова, Анастасія Ганчарова, Маргарыта Федарэнка, Аляксандра Дрозд, Анжэла Бездзель, Юлія Талеўбекава. Не пакінулі раўнадушным ніводнага гледача ў зале вакальная група Касарской школы, а таксама дуэт Анастасіі Сабінай і Макара Амбражэвіча (на здымках). Свае здольнасці паказалі і ўдзельнікі танцавальных гурткоў цэнтра пазашкольнай работы. 
А ў фае Дома культуры была наладжана выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе былі прадстаўлены самыя розныя работы вучняў са школ раёна. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што Ушаччына багатая на таленты, творчыя і яркія.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *