В каких санаториях могут отдохнуть наши дети?

Общество

Бясплатнае аздараўленне дзяцей у санаторыях – рэальны клопат нашай дзяржавы аб іх. Штогод па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя зацвярджаюцца планы размеркавання пуцёвак па абласцях, гарадах і раёнах прапарцыянальна колькасці грамадзян. У якія санаторыі могуць трапіць ушацкія дзеці, мы пацікавіліся ў галоўнага спецыяліста прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Р.М.ЖУРКО.

– Раіса Мікалаеўна, якія ўмовы атрымання пуцёвак?
– Ужо выдадзены 34 пуцёўкі.
Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі і санаторыі для бацькоў з дзецьмі выдаюцца бясплатна па месцы работы аднаго з бацькоў. Адзін з бацькоў ці асоба, якая яго замяняе, накіроўваючыся з непаўналетнім у санаторый, аплачвае 15 працэнтаў яе кошту.
Для выдзялення пуцёўкі ў дзіцячы санаторый бацькі падаюць пісьмовую заяву ў камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні сваёй арганізацыі і прыкладаюць медыцынскую даведку аб неабходнасці такога лячэння. Па меры паступлення пуцёвак у арганізацыю і згодна чарговасці камісія інфармуе работніка аб прынятым рашэнні аб выдзяленні пуцёўкі. Пры звароце за атрыманнем пуцёўкі прадстаўляюцца даведкі з месца вучобы дзяцей, з месца работы другога бацькі ці маці аб тым, што пуцёўка на аздараўленне дзіця ў гэтым годзе не выдзялялася. Для лячэння дзяцей непрацуючых грамадзян патрэбны дадаткова копіі пенсіённага пасведчання, працоўнай кніжкі бацькоў. Для выдзялення пуцёўкі ў санаторый для дзяцей з бацькамі, да заявы прыкладаецца медыцынская даведка аб патрэбе ў санаторна-курортным лячэнні бацькі ці маці, а пры выдачы пуцёўкі – квітанцыя аб аплаце частковага кошту пуцёўкі.
– Раіса Мікалаеўна, якія аздараўленчыя ўстановы карыстаюцца асаблівай папулярнасцю?
– Санаторый “Расінка”, што ў Міёрскім раёне, у якім аздараўляецца каля 70 працэнтаў ушачан. Тут праходзяць лячэнне дзеці з захворваннямі органаў дыхання, сістэмы кровазвароту, нырак і мочавыводзячых шляхоў, юнацкага артрыту, артралгіі, гастрыту, а таксама скалеозу і іншага. Праблемы са зрокам можна вырашаць у санаторыі “Багатыр” (г.п.Радашковічы Мінскай вобласці). У літоўскім Друскінінкаі размешчаны санаторый “Беларусь”. Паказаннямі да лячэння там з’яўляюцца хваробы органаў стрававання, нервовай сістэмы і парушэння апорна-рухальнага апарата. Для паездкі на лячэнне ў гэты санаторый неабходна аформіць літоўскую візу (бясплатна) ў Мінску або Віцебску.
За больш падрабязнай інфармацыяй трэба звяртацца ў кабінет 25 Дома Саветаў ці па тэлефоне 2-81-42.
Гутарку вяла Г.ВАРАТЫНСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *