«Культ полноценной семьи с двумя и более детьми должен стать стилем жизни белорусов» — Анна Лешкова о Послании Президента

Общество

Ганна Ляшкова, інспектар сектара прапаганды Ушацкага РАНС, мнагадзетная мама:

– Культ паўнацэннай сям’і з двума і больш дзецьмі павінен стаць стылем жыцця беларусаў. Поўнасцю раздзяляю гэты тэзіс Паслання Прэзідэнта і не разумею жанчын, якія адмаўляюцца ад радасці мацярынства, ставячы на першае месца кар’еру. Тым больш што ў нашай краіне ўсяляк падтрымліваюць сем’і з дзецьмі, асабліва мнагадзетныя. Бясплатнае харчаванне ў школе, дадатковы выхадны, грашовыя дапамогі, сямейны капітал. Дарэчы, выдатна, што з’явілася магчымасць датэрмінова ім скарыстацца. Мы, напрыклад, выкарысталі яго на будаўніцтва кватэры і ўжо справілі наваселле.

На жаль, побач з цудоўнымі бацькамі ёсць такія, што не праяўляюць асаблівага клопату аб дзецях, а грашовую дапамогу трацяць на спіртное. Беларускі лідар звярнуўся да кіраўнікоў на месцах, заклікаўшы іх разбірацца ў такіх сітуацыях і прымаць меры.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *