Плёнку можно сдать как вторсырьё

Экология

“У гэтым сезоне рабіла новы парнік, ад старога засталося шмат поліэтыленавай плёнкі. Хацела выкінуць, але падумала – мабыць, яе можна здаць як другасную сыравіну?” З такім пытаннем звярнулася жыхарка райцэнтра. Адказаць на яго мы папрасілі вядучага таваразнаўцу Ушацкага каапнарыхтпрама М.А.МАКОВІЧ.
– Так, мы прымаем поліэтыленавую плёнку, толькі яна павінна быць чыстай – гэта ўмова перапрацоўшчыкаў з Наваполацка. Але цана на яе невялікая – 30 рублёў за кілаграм. Раней прымалі поліэтыленавыя бутэлькі, аднак потым віцебскае прадпрыемства “Хімпласт” было рэарганізавана, і зараз няма куды іх збываць. А найбольш выгадна цяпер здаваць металічны лом: мяркуйце самі, тона стальнога лома каштуе 860000 рублёў, тона чыгуна – 980000. Прымаем металічны лом па графіку толькі пры наяўнасці пашпарта, складаем пералік прадметаў. Зараз на нашым складзе ляжыць 110 тон металу. На жаль, існуюць цяжкасці з разлікам: нашы партнёры маюць перад намі 75 мільёнаў рублёў пратэрмінаванай і 80 мільёнаў бягучай запазычанасці. Мы ж, у сваю чаргу, не можам адразу разлічыцца са здатчыкамі. Але шукаем выйсце: напрыклад, тыя, хто здаў металалом, могуць на адпаведную суму атаварыцца прадуктамі харчавання ў нашым ларку (тут ёсць амаль усё, акрамя мяса-малочных вырабаў). Па жаданні кліента мы можам выпісаць яму дакумент, па якому ён атрымае тавар у магазіне “Сельгаспрадукты”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *