ГАИ отмечает профессиональный праздник в День Независимости

Общество

У Дзень Незалежнасці сваё прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Так супала, што ліст з удзячнасцю ў рэдакцыю ад жыхаркі вёскі Садкі Ліліі Нішчык паступіў менавіта супрацоўнікам гэтага аддзела РАУС.

У бядзе не пакідаюць

“Жанчын за рулём зараз многа, але далёка не кожная з іх можа справіцца нават з простай паломкай. І таму калі перад Сарочынам у мяне лопнула кола, першы нумар, які я набрала, быў “102”. Супрацоўнікі ДАІ прыехалі хутка, знялі і накаталі кола, зазначыўшы, што я праехала на спушчаным. А паколькі машыну для ўхілення праблемы мы пакінулі ў рамонтнай майстэрні ва Ушачах, а да Садкоў нам у суботу вечарам ні на чым не дабрацца, інспектары дарожна-патрульнай службы Дзяніс Уладзіміравіч Бабянок і Сяргей Міхайлавіч Калбасаў давезлі нас дадому. Шчыра сказаць, была вельмі здзіўлена такому сэрвісу, чужыя людзі ўніклі ў становішча і аказалі дапамогу, на якую можна было разлічваць толькі ад сяброў. Вялікі вялікі дзякуй, і няхай на вашым жыццёвым шляху сустракаюцца толькі такія ж чулыя людзі”.

Шчыра кажучы, мы таксама здзівіліся, што патрульная машына пусцілася за 30 кіламетраў, каб адвезці людзей, таму папрасілі пракаменціраваць сітуацыю начальніка аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС Мікалая Леанідавіча ГАЎРЫЛЮКА.

– Аказваць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху – наша галоўная задача і абсалютна будзённая справа. Кола трапіла ў ямку, разрадзіўся акумулятар, заглух рухавік, скончылася паліва, з’ехалі ў кювет… Добра, калі гэта лета. А колькі разоў мы ратавалі людзей ад замярзання. На Новы год навапалачане па навігатары вырашылі наведаць крыніцы ў Стайскім бары і, зразумела, заселі. Пакуль было паліва, грэліся, не адразу прыгадаўшы дзяжурны нумар міліцыі. Мы напаілі іх гарачым чаем у сваім аўтамабілі, знайшлі трактар – хоць дапамогу ДАІ па першым патрабаванні павінны аказваць раённыя службы, не заўсёды ёсць паліва ці спраўная тэхніка, таму часта просім знаёмых, сяброў. Расіяне, якіх на буксіры ў 5 гадзін раніцы “цягнулі” ажно да лепельскай станцыі, наогул не маглі паверыць, што ім дапамаглі бясплатна. Гэта толькі адзінкавыя прыклады. Мы ніколі не кінем вадзіцеля ў бядзе, і на сённяшні дзень – адзіная служба, што дапамагае ім у дарожных сітуацыях бясплатна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *