В агрогородке Глыбочка появился новый асфальт

Общество

У суботу шчаслівыя жыхары аграгарадка Глыбачка паведамлялі, што па працяглай Цэнтральнай вуліцы дарожнікі кладуць асфальт, а ў панядзелак застала брыгаду ДРБУ-105 на мосце ля возера “Вечалле”. Прычэп трактара быў закладзены металічнымі рэйкамі, балтамі, а ўдарным рабочым інструментам супрацоўнікаў аказалася кувалда. “На метр заганяем апору, – паказаў мне чорную метку, якая павінна зраўняцца з зямлёй, Анатоль Васільевіч Дзям’янаў і патлумачыў. – Адбойнікі на мосце павінны замацоўвацца праз 2,5 метра, пакуль што толькі праз пяць, вось і робім па норме”.

Адбойнікі ці бар’ернае загароджанне ўзвышаецца над пляжам, каб у экстраннай сітуацыі, калі вадзіцель не справіцца з кіраваннем, машына не аказалася ў зоне адпачынку. Сродкі на гэтыя мэты выдзелены бюджэтныя, а работы запланаваны. А вось рамонт разбітага палатна па Глыбачцы “вітаў у аблоках”. Сабе такую задачу дарожнікі ставілі, калі спадзяваліся на дадатковыя сродкі з рэспубліканскай праграмы “Дарогі Беларусі”, якія меркавалася пусціць на выезд з аграгарадка на Павулле. Аднак замест чакаемага мільёна разлічваюць на 380 тысяч, таму 840 метраў па Глыбачцы паклалі на зэканомленыя сродкі. Як гэта магчыма?

А.Селівёнак.
М.Федарэнка, А.Дзям’янаў, А.Белаус, С.Жмайловіч.

“Грошы таксама бюджэтныя, з тых, што выдзяляліся ў пачатку года на асфальтаванне пад’ездаў да Матырына, санаторыя “Лясныя азёры”, павароту на Федаронкі, якія мы, дарэчы, выканалі раней плана. А паколькі на працягу года рэгуляваліся цэны на матэрыялы, у прыватнасці, дзешавеў бітум, і атрымалася эканомія, – тлумачыць галоўны інжынер ДРБУ-105 Андрэй Міхайлавіч Агіевіч. – 500 тон асфальту закаталі за два дні, а яшчэ 350 метраў у напрамку майстэрні – на другім тыдні. На гэты ўчастак зрасходавана 105 тысяч рублёў і галоўнае, закрыты вялікія выбоіны, што былі на гэтай ажыўленай дарозе. Прыемна ехаць, як і наогул радаваць людзей новым асфальтам, тым больш пазапланавым. Таму за дадаткова выдзеленыя сродкі мяркуем укласці два кіламетры дарогі на Полацк праз Варонічы (на мяжы з суседнім раёнам) – гэта траса вельмі запатрабавана падчас рамонту шашы Р-46, а палатно жадае быць лепшым. Хочам ажыццявіць і даўні запыт: зрабіць дзве “кішэні” для развароту аўтобусаў і прыпынак у вёсцы Лісічына. Ёсць і іншыя ўчасткі, лепш паведамім, калі зробім”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *