В Ушачском районе завершается сев рапса

Сельское хозяйство

У раёне завяршаецца сяўба рапса. На 29 жніўня з гэтай задачай поўнасцю справіліся “Дземенец”, “Ільюшынскі” і “Вялікадолецкае”, на 98,6 і 92 працэнта выканана яна ў “Глыбачанах” і “Сафійскіх дарах”.

Восенню, як кажуць, работ восем. Гэта нават пры звычайным раскладзе. У нас жа сёлета і летам іх было ў некалькі разоў больш, чым у прымаўцы. Не спынялася нарыхтоўка кармоў. Не паспелі зжаць палеткі, як пачалося лушчэнне ржышча, а за дыскамі пайшлі плугі і сеялкі. Першым звычайна ў зямлю закладаецца азімы рапс, пад які сёлета адведзена 1500 гектараў: па 350 у “Сафійскіх дарах”, “Ільюшынскім” і “Вялікадолецкім”, па 200 – у “Дземенцы” і “Глыбачанах” (не запланавана ў “Агра-Селішчы”). У першай гаспадарцы і самыя вялікія плошчы азімага кліну – 2150, і толькі на іх занята 6 адзінак тэхнікі.

У час, калі паралельна супала жніво, корманарыхтоўка і сяўба, самым вострым застаецца кадравае пытанне. У гаспадарках не хапае механізатараў, таму на дапамогу прыходзяць шэфы з прадпрыемстваў раёна, а таксама людзі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Сярод іх аказаўся і былы выратавальнік Алег Сурынаў (на здымку), які падставіў плячо КУСГП “Глыбачаны” ў пачатку сяўбы азімага рапсу і закрыў яго на плошчы 150 гектараў. Не першы год шчыруюць тут і шэфы з камунгаса – цёзкі Васілі Камовіч і Качан. Але і гэтага ўдзелу яўна недастаткова, таму калі ў каго ёсць жаданне падзарабіць і права на кіраванне трактарамі, вас з радасцю прымуць у гаспадарцы, і не толькі гэтай. Надзвычайныя сітуацыі, як сёлета, складаюцца вельмі рэдка, і аграрыям рэальна патрэбны вольныя рукі.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *