В Дубровке скоро откроется церковь

Общество

У хуткім часе адчыніць свае дзверы перад праваслаўнымі вернікамі прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Дубраўка. Гэта будзе адзiная дзеючая праваслаўная царква на ўвесь Вяркудскі сельсавет. Намаганнямі кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі, работнікаў Дубраўскай сельскай бальніцы, вяскоўцаў зроблена многае, каб прывесці храм і тэрыторыю вакол яго ў належны стан. Праведзены рамонт будынка і яго ўнутраная аддзелка, закуплены практычна ўсе неабходныя рэквізіты, многае робіцца па добраўпарадкаванні двара.
– Я, як шчыры вернiк, не магу сабе ўявiць, што там, дзе жывуць людзi, няма месца, каб памалiцца i адпачыць душой, – гаворыць дырэктар КУСГП “Дубраўка”, арганізатар будаўніцтва храма Б.Т.Юргенс. – Упэўнены, што адкрыццё царквы патрэбна грамадзянам.
Вось так, намаганнямі многіх людзей і службаў, вядзецца планамерная работа па падрыхтоўцы да адкрыцця новага храма – як спакон веку рабілася ўсё добрае і важнае для многіх у нашай краіне.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.
На здымках: новая царква; Б.Т.Юргенс і работнікі Дубраўскай бальніцы. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *