«Беларусбанк» держит марку!

Благоустройство

Згадзіцеся, як прыемна, калі вакол нас чысціня і парадак, калі вока радуюць прыгожыя хвойнікі, кветкі. Каб наш гарпасёлак быў такім, клапоцяцца не толькі азеляняльнікі камунгаса, але і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія імкнуцца пераўтварыць сваю прылягаючую тэрыторыю ў чысты і прыгожы куток.
– Якія незвычайныя хвойнікі! Прыемна прайсці побач! – захаплялася адна жанчына, спыніўшыся каля “Беларусбанка”. 
Калектыў гэтай арганізацыі і сапраўды заўсёды ўдзяляе належную ўвагу добраўпарадкаванню сваёй тэрыторыі. Штогод на іх клумбе радуюць вока прахожых новыя кветкі. Ну а ў гэтым годзе істотна змянілі прылягаючую тэрыторыю. Каб усё было з густам аформлена, выклікалі дызайнераў з фірмы “Экозелень”, на месцы разам з імі прыдумалі, якія расліны будуць арганічна выглядаць побач, набылі дэкаратыўныя кусты і хвойнікі, якія, сапраўды, выдатна ўпісаліся ў агульны выгляд клумбы. Імідж арганізацыі пачынаецца са знешняга выгляду, і ЦБУ №221 “Беларусбанк” трымае марку.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *