Подведены итоги соревнования среди организаций, отдельных категорий работников Ушаччины за достижение лучших результатов в развитии АПК в 2023 году

Общество

Сярод сельгасарганізацый раёна лепшай адразу ў дзвюх намінацыях прызнана УП “Сафійскія дары” (дырэктар Буркенадзэ Гурамі Гівіевіч): за павелічэнне ўраджайнасці і вытворчасці масланасення рапса, а таксама за павелічэнне вытворчасці малака.

Лепшыя камбайнеры і вадзіцелі, занятыя на перавозцы зерня, ужо атрымалі заслужаныя ўзнагароды падчас раённых “Дажынак”, таму зараз мы знаёмім вас з пераможцамі ў іншых намінацыях. 

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на корманарыхтоўцы:

МАЛАХАЎ Аляксандр Аляксандравіч с КУСГП “Глыбачаны”, які на трактары МТЗ-3022 перавёз 3324 тоны зялёнай масы;
РАЖНОЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч з УП “Сафійскія дары”, які на трактары МТЗ-1221 перавёз 2564тоны зялёнай масы;
МАРКОВІЧ Юрый Аляксандравіч з ААТ “Ільюшынскі”, які на трактары МТЗ-3022 перавёз 2349 тон зялёнай масы.


Сярод камбайнераў кормаўборачных машын (КВК-800):

ГАТОЎКА Сяргей Мікалаевіч з КУСГП “Глыбачаны”, які нарыхтаваў 8905 тон зялёнай масы;
КАРАТКЕВІЧ Пётр Феліксавіч з УП “Сафійскія дары”, які нарыхтаваў 8645 тон зялёнай масы;
БАРАЎЦОЎ Аляксандр Уладзіміравіч з ААТ “Дземенец”, які нарыхтаваў 5556 тон зялёнай масы


Сярод аператараў машыннага даення:

ЧАРНАВУСАВА Ніна Раманаўна з УП “Сафійскія дары”, якая надаіла на карову 4425 кілаграмаў малака;
ВАРАБ’ЁВА Кацярына Мікалаеўна з УП “Сафійскія дары”, якая надаіла на карову 4274 кілаграмы малака;
АЛЕКСАНДРОВІЧ Таццяна Уладзіміраўна з УП “Сафійскія дары”, якая надаіла на карову 3233 кілаграмы малака.


Сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы:

КІМАВА Алеся Мікалаеўна – аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ “Ільюшынскі”


Сярод аператараў па абслугоўванні свіней:

МЫНЧЫНСКАЯ Наталля Віктараўна, аператар цэха адкорму вытворчага ўчастка “Слабада” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, якая атрымала сярэднясутачную прывагу свіней 1043 грамы;
ЛІТВІН Святлана Улаўдзіміраўна, аператар вытворчага ўчастка “Хадакова” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, якая атрымала 13,5 парасяці ў сярэднім на адзін апарос.


Сярод трактарыстаў-машыністаў, якія выпрацавалі найбольшую колькасць умоўных эталонных гектараў:

на трактарах з магутнасцю рухавіка да 100 конскіх сіл (МТЗ-82):

ВУСЬКО Сяргей Міхайлавіч з КУСГП “Вялікадолецкае – 2500;
РА ВУТХ з КУСГП “Вялікадолецкае – 1979;
МАКОВІЧ Віктар Уладзіміравіч з УП “Сафійскія дары” – 1958.

на трактарах з магутнасцю рухавіка ад 100 да 250 конскіх сіл (МТЗ-1221 і МТЗ-1523):

БУКА Віталь Віктаравіч з КУСГП “Вялікадолецкае” – 3338;
ЛАПО Андрэй Анатольевіч з УП “Сафійскія дары” – 2892;
РАЖНОЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч з УП “Сафійскія дары” – 2819.

на трактарах з магутнасцю рухавіка звыш 250 конскіх сіл (МТЗ-3022):

ХАМЁНАК Мікалай Уладзіміравіч з КУСГП “Вялікадолецкае” – 5756;
ЛІТВІН Андрэй Пятровіч з КУСГП “Глыбачаны” – 4729;
ФІЛІМОНАЎ Сяргей Аркадзьевіч з КУСГП “Вялікадолецкае” – 4572.


Сярод аператараў на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы:

КОРШУН Наталля Леанідаўна з УП “Сафійскія дары”, якая атрымала 610 грамаў сярэднясутачных прываг;
АБАНЬШЫНА Таццяна Іванаўна з ААТ “ Ільюшынскі”, якая атрымала 533 грамы сярэднясутачных прываг;
РУЖЫНСКІ Мікалай Генадзьевіч з КУСГП “Глыбачаны”, які атрымаў 509 грамаў сярэднясутачных прываг



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *