В здании ФОКа заработает городская баня

Общество

У бліжэйшыя выхадныя ва Ушачах пачне працаваць чаканы многімі сацыяльны аб’ект.

Як мы ўжо паведамлялі, размесціцца гарадская лазня ў будынку спарткомплексу “Юнацтва-Ушачы”. Мужчыны будуць мыцца па суботах, жанчыны – па нядзелях, але пры наяўнасці попыту колькасць дзён можа быць павялічана, а расклад – зменены з улікам пажаданняў кліентаў.

Прадугледжана пяць сеансаў: 10.00-12.00; 12.30-14.30; 15.00-17.00; 17.30-19.30 і 20.00-22.00.

У прамежках паміж імі будзе праводзіцца ўборка.

Запісацца на сеанс, даведацца пра наяўнасць свабодных месцаў, высветліць акалічнасці можна па тэлефоне 5-01-75. Спачатку варта аплаціць білет у адміністратара на цэнтральным уваходзе ў спарткомплекс (яго кошт – 6.50). Вам выдадуць чып, з якім вы накіруецеся да зваротнага боку будынка, дзе знаходзіцца ўваход у лазню.

Не застануцца без любімай паслугі і аматары саўны, якая па-ранейшаму будзе функцыянаваць на комплексе ў іншыя дні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *