Один из способов борьбы с борщевиком

Карысная знаходка

Аб тым, наколькі актуальная для нашага раёна тэма барацьбы з распаўсюджваннем баршчэўніку, і казаць залішне. Самы дзейсны спосаб знішчэння гэтай расліны – выдаленне з зямлі яе кораня. Можна карыстацца пры гэтым звычайнай лапатай, а можна, як гэта робіць гаспадар аграсядзібы, што размешчана ў аграгарадку Глыбачаны, Аляксандр Уладзіміравіч Чувахоў, так званым мячом Колесава – гэта інвентар, які выкарыстоўваюць падчас пасадкі лесу. Ён складаецца з жолабападобнай пласціны-пяра і прымацаванага да яе стрыжня з рукаяткай. Як сцвярджае “вынаходнік”, ім вельмі зручна выдаляць баршчэўнік з зямлі. А вынікі гэтай работы давялося бачыць асабіста – участак гаспадара цалкам ачышчаны ад шкоднай расліны, тады як за яго межамі баршчэўнік адчувае сябе каралём. Шкада толькі, што гэта спецыфічны інвентар, які наўрад ці набудзеш у магазіне. Але, калі ў вас ёсць магчымасць уласнымі рукамі зрабіць нешта падобнае ці прыдбаць меч Колесава – гэта дапаможа вам у барацьбе з “захопнікам зямель”. 
Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *