Школа экономии: с помощью многотарифного счётчика за электроэнергию можно платить меньше

Общество

Колькі б мы не зараблялі, усё роўна задумваемся, на чым зэканоміць. Канечне, можна скарачаць уласныя патрэбы, а можна і выдаткі, прычым на тым, без чаго нельга абысціся. Вы, пэўна, падумалі, што гэта памылка друку – маўляў, тое, што патрэбна штодня – пастаянная крыніца расходаў. Аднак, гэта магчыма. І сёння мы раскажам вам, як зменшыць аплату за электраэнергію, не стрымліваючы ўласных патрэб. Колькасць кілават застанецца той жа, а заплаціце вы менш.
Для гэтага дастаткова набыць і ўстанавіць шматтарыфны лічыльнік электраэнергіі. 

Вы, канечне, звярталі ўвагу на інфармацыю ў друку, што кошт за кілават розніцца ў залежнасці ад часу сутак. Толькі нас гэта не датычыцца, усе ўшачане аплачваюць электраэнергію па аднаставачным тарыфе: жыхары кватэр, не абсталяваных электраплітамі – па 193,8 рублі за кілават, з электраплітамі – па 164,6. А могуць на 30 працэнтаў меней, калі ўстановяць электронныя шматтарыфныя лічыльнікі. Тады з 22 да 17 гадзін, а таксама ў выхадныя і святочныя дні (час мінімальнах нагрузак) будуць плаціць адпаведна па 135,7 і 115,2 рублі за кілават, а з 17 да 22 гадзін (час максімальных нагрузак) – па павышаным тарыфе – 387,6 ці 329,2 рублі.
Рэальна зэканоміць атрымаецца, калі рацыянальна размяркоўваць работу электрапрыбораў. Аўтаматычную пральную машыну можна “заражаць” на ноч, таксама як і падагрэў падлогі, машыну для мыцця посуду, электраабагрэў і іншыя энергаёмістыя прыборы. Ды і паняцце “на ноч” – умоўнае, часовы інтэрвал мінімальных нагрузак – гэта і ўвесь працоўны дзень, а вельмі многія працуюць па зменах, няпоўны працоўны дзень, таму і хатнія справы робяць не абавязкова вечарам. Варта добра падлічыць.
Акрамя гэтага змяншэнне нагрузкі ў часы максімуму дазволіць знізіць затраты энергазабеспячаючай арганізацыі на электраэнергію, якая вырабляецца ці закупаецца за мяжой.
На сённяшні час у раёне няма ніводнага абанента, які б карыстаўся дыферынцаванымі тарыфамі. А тым не менш без усякіх затрат стаць імі хоць заўтра могуць ушачане, якія пражываюць па вуліцы Віцебскай у дамах №1 (першы і другі корпус), а таксама № 5, паколькі ў гэтых новых дамах ужо ўстаноўлена аўтаматызаваная сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі. Вам дастаткова толькі звярнуцца ў вытворча-збытавы ўчастак філіяла энергазбыт РУП “Віцебскэнерга” (Ушачы, вуліца Савецкая, 18) з адпаведнай заявай. Памяняць звычайны лічыльнік на шматтарыфны можна і ўсім жадаючым, для чаго трэба набыць яго ў любой спецыялізаванай установе і таксама звярнуцца па прыгаданым адрасе або па тэлефоне 2-13-63.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *