Статус агрогородка решил многие проблемы

Зваротная сувязь

На мінулым тыдні старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак праводзіў выязны прыём у аграгарадку Вяркуды. Гэта не першы выезд у аграгарадок кіраўніка раёна, у мінулыя гады вяскоўцы задавалі пытанні добраўпарадкавання, працаўладкавання, прыходзілі нават з іншых, блізкіх ад цэнтра КУСГП “Дубраўка” вёсак. Сёлета ж ніхто не скарыстаўся магчымасцю вырашыць свае праблемы на месцы. Мабыць таму, што мноства бытавых пытанняў было ліквідавана са стварэннем аграгарадка: адрамантаваны і пераведзены на ўтрыманне камунгаса шматкватэрнае жыллё, усе аб’екты сацкультбыту, пабудавана нават станцыя абезжалезвання… А мабыць таму, што давяраюць свайму старшыні сельвыканкама В.П.Цянюгу, які і агучваў просьбы вяскоўцаў.
Ля тых жа шматпавярховак крыху недакладзены асфальт, ёсць праблемы з дахам, не павінна іх быць з пітной вадой, але жыхары новых домікаў скардзіліся на “іржу”, жыхары Двор Павулля звярталіся з просьбай устаноўкі аўтобуснага павільёна на прыпынку, зарасло баршчэўнікам Бярозава. Два першыя пытанні будуць вырашацца на месцы, адказ аб павільёне павінна даць абласная дарожная арганізацыя, а наконт баршчэўніку Алег Анатольевіч агучыў наступную, рэальную для ўсіх іншых населеных пунктаў, схему. Жыхары звяртаюцца ў мясцовыя сельвыканкамы з просьбай правесці апрацоўку баршчэўніку ядамі (абавязковая ўмова, каб пісьмова былі згодны з гэтым усе жыхары населенага пункта, каго гэта датычыцца; напрыклад, з-за рознагалосся жыхароў вёскі Гарадок гэтага ж сельсавета знішчаць баршчэўнік ядамі не будуць). Самім жыхарам трэба скасіць баршчэўнік – апрацоўка робіцца ці ранняй вясной, ці калі пасля скошвання пускаюцца новыя парасткі.
Абмяркоўвалася на выязным прыёме і пытанне абмалоту прысядзібных участкаў і набыцця зерня. Дырэктар гаспадаркі Б.Т.Юргенс сказаў, што ў аддаленых вёсках, такіх, напрыклад, як Кугоні, абмалоцяць тады, калі побач будуць убірацца участкі сельгаспрадпрыемства, каб потым не ганяць за 20 кіламетраў камбайны. Пераважная ж большасць прыватных участкаў зерневых будзе ўбірацца пасля масавага жніва, вызначаны і расцэнкі – 3 тысячы за сотку. А вось тым, хто жадае купіць зерне, Богдан Тадэвушавіч параіў не марудзіць, а зрабіць гэта зараз.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *