Благоустройству — особое внимание

Общество

Ёсць арганізацыі, якія смела можна ставіць у прыклад астатнім па добраўпарадкаванні. Адна з такіх – РВУ “Ушачырайгаз”. Калі праязджаеш ці праходзіш міма, позірк міжволі спыняецца на іх тэрыторыі – прыгожа аформленыя клумбы, разнастайныя кветкі ў вазонах, роўная газонная трава, акуратныя ліхтары каля ўвахода і арыгінальныя лавачкі. Не кажучы ўжо пра знешні выгляд будынка, які пасля праведзенай не так даўно рэканструкцыі выглядае вельмі дастойна. 
Трэба адзначыць, што названы калектыў заўсёды ўдзяляе належную ўвагу пытанням добраўпарадкавання. Штогод у іх з’яўляюцца новыя кветкі, малыя архітэктурныя формы. Сёлета, напрыклад, каля ўваходу пад елачкай знайшлося месца для стылізаванай страказы, выдатна ўпісаліся ў агульны выгляд маленькія хвойнікі. Кветкі буяюць як у прыгожых купленых вазонах, так і ў зробленых сваімі рукамі. Пашыраны аўтастаянкі, ідэальны парадак пануе і на ўнутранай тэрыторыі.
Увесь персанал прыкладае намаганні па навядзенні чысціні і парадку, ператварэнні ў жыццё новых ідэй.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *