Актуальные вопросы рассмотрены на внеочередной сессии райсовета

Саветы і жыццё

Нядаўна прайшла 13-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Удакладнены асобныя паказчыкі раённага бюджэту на 2011 год.
У сувязі з уключэннем населеных пунктаў Гарадок Сарочынскага сельсавета і Пралетарый Ушацкага сельсавета ў склад гарадскога пасёлка Ушачы было прынята рашэнне аб іх скасаванні. Напярэдадні раённым Саветам дэпутатаў і адпаведнымі службамі праведзена вялікая работа па ўпарадкаванні вуліц і завулкаў вёсак Гарадок і Пралетарый. Прынята рашэнне аб назвах вуліц, якія дагэтуль іх не мелі. Пакінуты без змяненняў назвы вуліц і завулкаў вёскі Пралетарый, якія ўвайшлі ў склад г.п.Ушачы. Рашэнне па дадзеным пытанні будзе апублікавана ў газеце пасля праходжання юрыдычнай экспертызы і рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь.
На мінулай сесіі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў звярнуліся з пытаннямі, якія ўзніклі ў ходзе сустрэч з выбаршчыкамі ў сваіх акругах. Гэтыя пытанні былі накіраваны ў адпаведныя службы, адказы прагучалі якраз на пазачарговай сесіі. У прыватнасці, дэпутат ад Касарской выбарчай акругі №13 А.М.Крыштопенка прасіла вырашыць пытанне размяшчэння кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адыходаў у населеных пунктах Вялікадолецкага сельсавета. Дырэктар УП ЖКГ С.Л.Шульц паведаміў, што на набыццё кантэйнераў у бягучым годзе выдзелена 10 мільёнаў рублёў, набыта 19 кантэйнераў. У Вялікадолецкім сельсавеце яны будуць устаноўлены ў тых населеных пунктах, дзе праводзіцца рэкультывацыя міні-палігонаў, 4 кантэйнеры для смецця з’явяцца ў Царкавішчы, 2 — у Замошшы, 1 — у Рагозіна.
Дэпутат ад Камсамольскай выбарчай акругі №2 Н.М.Каваленка прасіла даць растлумачэнне па пытанні будаўніцтва прыпыначнага пункта аўтобуса ў мікрараёне Віцебскай. Намеснік старшыні райвыканкама М.І.Бухалка даў наступны адказ: у сувязі з тым, што да прыпыначных пунктаў прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні, трэба распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Пытанне будаўніцтва прыпынку ў названым мікрараёне будзе разгледжана пры фарміраванні праграмы “Добраўпарадкаванне г.п.Ушачы на 2013 год”.
На чарговай сесіі, якая адбудзецца напрыканцы верасня, будзе разгледжана пытанне аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па добраўпарадкаванні, утрыманні населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *