Кандидаты в делегаты ВНС: во всех регионах активными темпами идет выдвижение

Общество

Краіна рыхтуецца да знакавай падзеі – фарміравання Усебеларускага народнага сходу, які з 2024 года стаў ключавым канстытуцыйным органам улады ў Беларусі. Зараз ва ўсіх рэгіёнах актыўнымі тэмпамі ідзе вылучэнне кандыдатаў ў дэлегаты УНС. Зразумела, што ў іх ліку – і нашы землякі.

Так, на пазачарговай канферэнцыі абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, якая прайшла ў панядзелак у Віцебску, ад грамадскага аб’яднання было абрана 10 прадстаўніц паўночнага рэгіёну. Сярод іх – намеснік галоўнага ўрача Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы Наталія Васільеўна Дрозд.

Столькі ж кандыдатаў вылучана 23 сакавіка на абласной канферэнцыі РГА “Белая Русь”. У іх ліку – вядучы юрысконсульт УП ЖКГ Ушацкага раёна Валянціна Эдуардаўна Анкудовіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *