Новые семьи и самые маленькие ушачане

Демография

Апошні летні месяц стаў багатым на новыя сем’і ў нашым раёне. У жніўні было зарэгістравана 19 шлюбаў. Сталі мужам і жонкай Віталь Прытыка і Антаніна Казіцкая, Вячаслаў Гапонаў і Ірына Андрэйчык, Павел Полазаў і Надзея Карпушэўская, Максім Цімафееў і Святлана Літвін, Яўген Букат і Надзея Якавенка, Дзмітрый Федуковіч і Алена Леднік, Мікалай Жыцянёў і Аляксандра Наімава, Сяргей Зімніцкі і Ірына Паўлоўская, Яўген Каляда і Таццяна Броўка, Валянцін Алексяёнак і Вольга Пецкалёва, Раман Ляўшоў і Вольга Крупенка, Іван Саўчанка і Святлана Суфіновіч, Павел Смаляк і Алена Скібская, Аляксандр Дукмасаў і Марына Лобыр, Ігар Бугроў і Ірына Літвіновіч, Уладзімір Касцюковіч і Наталля Карпінская, Андрэй Голеў і Ала Шуневіч, Аляксандр Цуркан і Кацярына Качан, Сяргей Гіраўка і Юлія Мяснікова.
Віншуем маладых з рэгістрацыяй шлюбу, жадаем ім шчаслівага сямейнага жыцця, дабрабыту, светлых і шчырых пачуццяў.
***
Жнівень прынёс нам не толькі даволі цёплае надвор’е, добры ўраджай, але і прыемную вестку аб нараджэнні ў раёне дзевяці дзетак: шасці дзяўчынак і трох хлопчыкаў. Упершыню зведалі бацькоўскае шчасце сем’і, у якіх нарадзіліся першынцы Анастасія Корань, Ягор Зайчанка, Васіліса Варава, Аліна Міхейка. Падвоілі сваё шчасце са з’яўленнем другога дзіця бацькі Дар’і Клачок, Ксеніі Уліновіч, Арцёма Каваленкі, Уладзіслава Літвіна, Крысціны Корабавай. Радуе той факт, што большасць дзетак з’явіліся на свет у поўных сем’ях.
Хочацца пажадаць дзеткам здароўя і хуткага росту, а іх бацькам – аптымізму, цярплівасці, дабрабыту ў сям’і.
А.МАЛАШЧАНКА,
начальнік аддзела загса.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *