11 апреля — Дeнь ocвoбoждeния узникoв фaшиcтcкиx кoнцлaгepeй

Общество

11 красавіка ва ўсім свеце прыгадваюць ахвяр нацысцкіх лагераў смерці. Менавіта ў гэты дзень 1945 года адбылося паўстанне зняволеных Бухенвальда.

Штогод у гэту дату наведваюць былых вязняў старшыні ветэранскай і маладзёжнай арганізацый раёна Ніна Аляксандраўна Васілеўская і Рыта Хрыпель. Сёлета разам з імі ў госці да ўшачаніна Пятра Мечыслававіча Мажэйкі, Мікалая Уладзіміравіча Пятроўскага з Градзянца і Ніны Сяргееўны Казьянінай з Астравенца наведаліся таксама члены БРСМ і піянеры Ушацкай школы. З вуснаў саміх вязняў пачулі школьнікі пра жахі, што выпалі на дзяцінства іх прадзедаў і прабабак.

На сённяшні дзень на Ушаччыне засталося 6 вязняў, якія разам з роднымі былі зняволены і знаходзіліся ў такіх самых страшных лагерах смерці, як Асвенцым і Азарычы. Двое з іх пражываюць у дзяцей за межамі раёна, а Вольгу Касьянаўну Стрыжонак з Белюкоўшчыны наведалі старшыня Кубліцкага сельвыканкама Марыя Васільеўна Ярмош і прадстаўнікі БРСМ.

Вольга Караленка.

На здымку: П.Мажэйка сустракае гасцей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *