В Ушачах школьный шопинг стал проще: большой выбор и скидки

Общество

Кожнае лета ва ўнівермагах краіны – сапраўдны ажыятаж. Школьны касцюм павінен адпавядаць густам дзіцяці, бацькоў, а цяпер і патрабаванням навучальных устаноў – устаноўлены трэці элемент дзелавога дрэс-кода. Аднак для ўшачан праблем з выбарам паўставаць не павінна. Адзенне школьнага асартыменту маецца на рынку, у магазінах “Сямейка”, “Умнейка”, а таксама ва ўнівермагу.

Убор да Дня ведаў ва ўнівермагу выбіраюць будучая першакласніца Вера Гардзіёнак і яе маці Таццяна.

У апошнім, дарэчы, на мінулым тыдні быў вялікі завоз, у чым пасадзейнічаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь,  дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Ушацкай выбарчай акрузе №51 С.М.Мялешкін. Нагадаем: падчас нядаўняга наведвання гандлёвай кропкі сенатар указаў на прымальнасць цэн, аднак невялікі асартымент.

Цяпер ён значна большы. Дзяўчынак павінны парадаваць модныя блузкі (ад 23 рублёў), строгія класічныя і з прыгожай вышыўкай сарафаны (42-50), вузкія прамыя і ў складку спадніцы (21-47). Колеравая гама – аптымальная: белы верх, чорны і цёмна-сіні ніз. Для хлопчыкаў жа шырока прадстаўлены штаны (54-72 рублі), кашулі розных адценняў, гатовыя касцюмы. Для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна можна набыць таксама камізэльку (54-58). Увесь тавар – айчыннай вытворчасці, пераважна ад “Калінкі”.

“Запярэсцілі фарбамі” і паліцы з канцылярскімі прладамі. Ёсць тут таксама ранцы – для пачаткоўцаў і старшакласнікаў. Карацей кажучы, апрануцца ды сабраць усё неабходнае да ўрокаў цяпер можна ў адным месцы. У гэтай сувязі нагадаем, што па пятніцах жніўня (засталіся 23 і 30 чысло) ва ўнівермагу праходзіць акцыя – набыць любыя тавары можна з 15-працэнтнай скідкай.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *