«Канадская черника»

Карысная знаходка

Сонечная ягада, чарніка-фортэ, як толькі не называюць гэтую заморскую экзотыку, якая выдатна прыжываецца і на ўшацкіх землях. Вясной мне прынесла некалькі кусцікаў расады санберы, падобнай на таматы, Клаўдзія Васільеўна Іванова. Ёй у сваю чаргу падаравала знаёмая з Мосара, якая выпісала насенне, прачытаўшы пра яго лекавыя ўласцівасці. Апісваю падрабязна гэты шлях наўмысна, каб падкрэсліць, што навіна праверана нашымі цікаўнымі землякамі. Многа экзатычных раслін прыжываецца на нашых участках, дзякуючы іх лекавым сілам. А санберы зніжае ціск, лечыць галаўны і сустаўны боль, гастрыт, каліт, стэнакардыю, дыябет, экземы і нават себарэю… Наогул, узмацняе сілы арганізма, павышае вастрыню зроку і трываласць, змагаецца з такімі сімптомамі старэння, як бяссонніца, пагаршэнне памяці. Не буду пералічаць усяго, для тых, хто зацікавіцца, мы прывядзём пазней канкрэтныя рэцэпты. А зараз вярнуся да апісання ягады. Мне яна спадабалася… не, не смакам (на самой справе, яна вельмі нясмачная ў свежым выглядзе, нагадвае фізаліс, ды і адносіцца да разраду паслёнавых). А тым, як мала ўвагі патрабуе да сябе. Паліўшы пасаджаныя пад адкрытым небам флянцы, падышла да іх, толькі каб паспытаць пачарнеўшыя ягады. Раскідзістыя кусцікі хоць і аблеплены ягадамі, аднак не патрабуюць падвязкі. Збіраюць іх у кастрычніку і нават пасля маразоў, якія, кажуць, робяць ягаду больш смачнай. Нахвальваюць садаводы варэнне і загатоўкі для пірагоў, я ж мяркую зрабіць з канадскіх чарніц эліксір здароўя, для чаго сок ягады разбаўляецца вадой адзін да аднаго, а ў літр разведзенага соку дабаўляецца 300 грамаў мёду, разліваецца па бутэльках і захоўваецца ў халадзільніку. Прымаецца па дзве сталовыя лыжкі раніцай. Паспрабуем не хварэць з дапамогай санберы ці канадскай чарніцы.
В.КАРАЛЕНКА.



3 комментария по теме “«Канадская черника»

  1. Хотелось бы посадить эту культуру, только где раздобыть семена?
    kurasov@tut.by г Минск.

  2. она распространяется через рекламу в разных специализированных изданиях, мы в редакции раздаём бесплатно, но не высылаем.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *