
Згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў” формамі дзейнасці дэпутата Савета ў выбарчай акрузе з’яўляюцца: разгляд зваротаў грамадзян і іх асабісты прыём, правядзенне сустрэч з грамадзянамі і справаздачы перад выбаршчыкамі. За перыяд дэпутацкай дзейнасці я правяла чатыры сустрэчы з выбаршчыкамі, падчас якіх трымала справаздачу аб сваёй дзейнасці ў акрузе, а таксама аб рабоце раённага Савета дэпутатаў. На сустрэчах з выбаршчыкамі, у прыватнасці, паднімаліся пытанні падачы гарачай вады па вуліцы Садовай (дом №7), рамонт дарогі па гэтай жа вуліцы, абсталяванне дзіцячых пляцовак, пляжа і іншыя. Пасля такіх сустрэч усе ўзнятыя пытанні накіроўваліся раённым Саветам дэпутатаў у адпаведныя органы (па кампетэнцыі) для іх вырашэння.
Практыкую правядзенне сустрэч з грамадзянамі з удзелам прадстаўнікоў розных службаў. Такім чынам для дыялогу з выбаршчыкамі мной былі запрошаны начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама С.П.Дымман, намеснік дырэктара УП ЖКГ М.У.Свірко. Вельмі жыва ішло абмеркаванне пытанняў аб перспектывах добраўпарадкавання, рамонце ўчасткаў дарог і многім іншым.
У цяперашні час у мяне на кантролі знаходзіцца пытанне добраўпарадкавання пляжа на беразе рэчкі паблізу вуліцы Садовай, якое паступіла падчас правядзення апошняй сустрэчы з выбаршчыкамі 18 жніўня 2009 года. Яно ўжо накіравана па кампетэнцыі, чакаю адказу.
У выбарчай кампаніі 2010 года зноў планую балаціравацца ў раённы Савет дэпутатаў па гэтай жа выбарчай акрузе.
Падрыхтавала А.ПАШКОВІЧ.
На здымку:
Н.Закрэўская.
– Садовая выбарчая акруга №8 уключае гарпасялковыя вуліцы Базарную, Партызанскую і завулак Партызанскі, Садовую, Фрунзе ад дамоў №3, 6 да дамоў 12, 25 уключна. Як дэпутат Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, пастаянна прымаю ўдзел у рабоце сесій і ў абмеркаванні пытанняў, выносімых на парадак дня, удзельнічаю таксама ў пасяджэннях пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі, членам якой з’яўляюся.