Таланты в строю: в Ушачах подвели итоги конкурса чтецов к юбилею Великой Победы

80-летие Победы Культура

Адметнай падзеяй напярэдадні знакавага юбілею Вялікай Перамогі стаў раённы агляд-конкурс чытальнікаў і на лепшую літаратурна-музычную кампазіцыю “Шлях да поспеху”.

Праводзіўся ён у розных намінацыях. У заліку юных дэкламатараў прызавую тройку склалі ўшацкія школьніцы: трэцяе месца – у Насці Бялко, другое – у Златы Клімашэўскай, а першае журы прысудзіла Яне Сакаловай за пранікнёны верш “Галубка” (на здымку). Парадавала і працуючая моладзь: самым артыстычным быў на сцэне Яўген Крывёнак, які прачытаў твор уласнага сачынення пра трагедыю Хатыні. Дыпломы ІІ і ІІІ ступені атрымалі Еўдакім Гірдзюк і Дзіяна Герцык. У дарослай намінацыі 1, 2 і 3 месцы заваявалі адпаведна Святлана Гладышава з Сарочына, Ганна Дзіульская з Кубліч і Ірына Краснова з Вяркуд. Самую прыгожую літаратурна-музычную кампазіцыю паказалі ўшацкія дзесяцікласнікі, другімі сталі вучні Глыбачанскай СШ, дыпломамі ІІІ ступені ацэнены выступленне самадзейных артыстаў з Плінскага сельскага клуба і яшчэ адна пастаноўка школьнікаў з гарпасёлка.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *