Индексация заработной платы

Ваш вопрос - наш ответ Правовая консультация

Пры якіх умовах ажыццяўляецца індэксацыя зарплаты работнікам бюджэтных і небюджэтных арганізацый раёна? Якім чынам падлічваецца яе сума?
За адказам мы звярнуліся да намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама В.С.ГУГІНАЙ.

– Індэксацыя пастаянных даходаў насельніцтва (заработнай платы, дзяржаўных стыпендый вучнёўскай моладзі, грашовага забеспячэння вайскоўцаў, курсантаў і інш.) – гэта карэкціроўка яе велічыні, якая выплачваецца з бюджэтных крыніц для частковага кампенсавання страт, выкліканых інфляцыяй. Індэксацыя ажыццяўляецца згодна нарматыву, устаноўленага указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 года №55, у тым выпадку, калі індэкс спажывецкіх цэн за месяц перавысіў 5-працэнтны парог да мінулага месяца.
ПАМЕР ІНДЭКСАЦЫІ
Індэксуецца даход у межах 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на момант індэксацыі. Астатняя частка даходу індэксацыі не падлягае. Памер індэксацыі падлічваецца па наступнай формуле: бюджэт пражытачнага мінімуму*працэнтны паказчык індэксацыі/100. Напрыклад, зарплата за верасень 2011 года была праіндэксавана на 76,2 працэнта. Калі ўлічваць, што бюджэт пражытачнага мінімуму тады складаў 442 тысячы 360 рублёў, то памер індэксацыі зарплаты быў 337 тысяч 78 рублёў.
ЧАС ВЫПЛАТЫ
Выплата індэксаванага даходу ажыццяўляецца з месяца, што ідзе за тым, у якім наступілі ўмовы індэксацыі. Гэта значыць, што ў верасні налічвалася індэксацыя за жнівень, у кастрычніку – за верасень і г.д. Прычым, названая выплата праводзіцца адначасова з выплатай заработнай платы.
ДАХОДЫ НЕ З БЮДЖЭТНЫХ КРЫНІЦ
Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц (не з бюджэтных), кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі). Калі калектыўны дагавор утрымлівае палажэнне аб індэксацыі заработнай платы ў адпаведнасці з заканадаўствам, то прымяняецца механізм індэксацыі, прадугледжаны для работнікаў бюджэтнай сферы. У гэтым выпадку індэксацыя робіцца ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў аплаты працы або шляхам аўтаматычнай карэкціроўкі заработнай платы ў межах устаноўленага заканадаўствам нарматыву на індэкс спажывецкіх цэн. Аднак устаноўлены арганізацыяй механізм індэксацыі можа адрознівацца ад устаноўленага заканадаўствам. У гэтым выпадку арганізацыя самастойна вызначае ўмовы індэксацыі і парадак яе правядзення, а таксама нарматыў індэксацыі.
ПА СУМЯШЧАЛЬНІЦТВЕ
Індэксацыя даходаў, атрыманых ад выканання работ па сумяшчальніцтве, ажыццяўляецца з улікам памеру даходу толькі па асноўным месцы работы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *