И маленькому ребёнку при пересечении границы нужен паспорт

Ваш вопрос - наш ответ

Збіраюся ў госці да блізкіх сваякоў ва Украіну разам з сынам, якому зараз толькі адзін год. Ці магу я не афармляць на яго пашпарт, а пагранічнікам прад’явіць пасведчанне аб нараджэнні?

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі старшаму інспектару групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага раённага аддзела ўнутраных спраў Дзянісу Міхайлавічу ПЧОЛКУ.

– Не, перасячы дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь без пашпарта грамадзяніна нашай краіны не атрымаецца. Прад’яўленне пасведчання аб нараджэнні ці нейкіх іншых дакументаў не дапускаецца. Таму звярніцеся ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства і аформіце пашпарт на вашага дзіцяці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *