На какие цели идут взносы членов БООР?

Ваш вопрос - наш ответ

Чытачы газеты пацікавіліся, на якія мэты ідуць узносы, што плацяць члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. За адказам мы звярнуліся ва Ушацкую арганізацыйную структуру РДГА “БТПР”:
– Штогод члены таварыства плацяць узносы – паляўнічыя і рыбаловы ў памеры дзвюх базавых велічынь, рыбаловы-аматары – адну базавую велічыню. 20 працэнтаў атрыманых грашовых сродкаў пералічваецца Віцебскай абласной структуры РДГА БТПР, 15 працэнтаў – непасрэдна рэспубліканскаму аб’яднанню. Астатнія сродкі застаюцца ў распараджэнні раённай структуры і выкарыстоўваюцца згодна плану, зацверджанага рэспубліканскім саветам БТПР, у прыватнасці ідуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, развіццё інфраструктуры, біятэхнічныя мерапрыемствы. Так, напрыклад, завяршаецца абсталяванне паляўнічага доміка ў Завыдрыне, зусім нядаўна зарыблены некаторыя вадаёмы. 

Гэтай жа арганізацыі датычылася яшчэ адно пытанне ад нашых чытачоў. Таварыства паляўнічых і рыбаловаў узяло ў арэнду для рыбаводства сажалку ў вёсцы Старое Сяло Жарскага сельсавета. А мясцовым жыхарам было забаронена лавіць у ёй рыбу. “Ці законна гэта?” – пытаюцца вяскоўцы. За адказам мы звярнуліся да старшыні РДГА “БТПР” В.І.Шэршня.
– У маі бягучага года згодна дагавора арэнды мы правялі зарыбленне сажалкі “Старасельская”. Пры гэтым прадугледжана ўстанаўленне часовай забароны на лоўлю рыбы ў вадаёме. Робіцца гэта, каб не перашкодзіць працэсу зарыблення. Плануецца, што ў пачатку верасня забарона будзе адменена, і жыхары вёсак Старое Сяло, Вацлавова і Азаранкі змогуць бясплатна лавіць у сажалцы рыбу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *