Кто выполнит работы по очистке дымоходов жилых домов в частном секторе?

Ваш вопрос - наш ответ Выясняем ситуацию Калейдоскоп Читатель поднимает проблему

Не так даўно на наш сайт паступіла пытанне, актуальнае для многіх жыхароў нашага раёна. Грамадзянін пацікавіўся, якая з арганізацый Ушаччыны аказвае насельніцтву паслугу па чыстцы дымаходаў у прыватным сектары. Каб знайсці адказ на гэтае пытанне, мы звярнуліся да спецыялістаў самых розных службаў, прычым не толькі мясцовых. Аднак, забягаючы наперад, адзначым, што канструктыўных вынікаў гэта, на жаль, не дало.

Натуральна, што першай арганізацыяй, куды мы звярнуліся, быў райаддзел па надзвычайных сітуацыях: чыстка дымаходаў ад сажы — адзін са спосабаў папярэдзіць пажар і яго наступствы, у чым, вядома ж, зацікаўлены работнікі службы. Акрамя гэтага нам было вядома, што ў пераліку платных паслуг РАНС ёсць у чымсьці сумежныя з чысткай дымаходаў, напрыклад, чыстка дахаў ад снегу і лёду. Але на практыцы аказалася, што заяўленую намі паслугу супрацоўнікі аддзела ўсё ж не аказваюць.

Наступнымі нашымі субяседнікамі сталі спецыялісты Полацкага прадпрыемства супрацьпажарных работ РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», у сферу абслугоўвання якога ўваходзіць наш раён. Прадпрыемства абслугоўвае сістэмы пажаратушэння, праводзіць вогнеахоўныя работы і нават правярае дымаходы на наяўнасць шчылін, а вось іх чысткі ў пераліку паслуг таксама не аказалася. Як, дарэчы, і ва Ушацкім УП ЖКГ, якое на платнай аснове прапануе насельніцтву больш за 300 найменняў работ.

Зразумела, грамадзяне маладзейшага ўзросту яшчэ могуць паспрабаваць самастойна чысціць дымаход у доме ці лазні, а як быць пажылым? У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна нам расказалі, што хацелі ўвесці гэтую паслугу для сваіх падапечных, аднак з-за строгіх патрабаванняў існуючага заканадаўства аб ахове працы так і не ўдалося.

Як бачым, сітуацыя сапраўды пакуль з’яўляецца праблемнай. Нам застаецца толькі параіць чытачам шукаць спецыяліста па чыстцы дымаходаў сярод знаёмых ці скарыстацца наступнымі парадамі.

Механічная чыстка

Яе трэба праводзіць, калі таўшчыня сажы ў дымаходзе большая за 2 мм. Перш чым забрацца на дах, зачыніце ўсе адтуліны, якія вядуць у дом. Прыступаць да работы рэкамендуецца ў зацішнае сухое надвор’е. Абавязкова павінна быць абсталявана страхоўка. Асноўнай рабочай прыладай з’яўляецца металічны ёрш, а для прамавугольных ці квадратных канструкцый — шчотка з цвёрдым металічным шчаціннем (можна выкарыстаць лапкі елак, звязаныя і прымацаваныя да палкі або невялікую елку). Пасля заканчэння работ адтуліны адкрываюцца і чысцяцца ад смецця і рэшткаў сажы. Паддувала і топку прыбіраюць апошнімі.

Хімічная чыстка

Каб радзей звяртацца да працаёмкіх метадаў, апісаных вышэй, раз у сезон рэкамендуецца выкарыстоўваць хімічныя сродкі чысткі дымаходу. Яны выпускаюцца ў выглядзе парашка ці брыкетаў для топкі. Выдзяляючы бясшкодныя газы падчас гарэння, яны разбураюць структуру сажы і прыводзяць да яе абсыпання.

Народныя метады

Калі ваш дымаход не вельмі закурадыміўся, можна выдаліць налёт бульбянымі чысткамі. Комін трэба разагрэць і падкінуць у топку нарэзаную кавалачкамі бульбу ці яе скурку (да аднаго вядра). Пара, якая будзе выдзяляцца, расшчэпіць сажу. У мэтах прафілактыкі забруджвання дымаходу можна раз у месяц абсыпаць дровы соллю.

Карысна ведаць

Не выкарыстоўвайце пастаянна для топкі дровы іглічных парод: яны ўтрымліваюць шмат смалы і пры згаранні пакідаюць смалістыя пласты на сценках дымаходу;

не кладзіце ў топку сырыя дровы: яны даюць больш сажы і вадзяных пароў, якія разбураюць комін;

не паліце ў печы бытавое смецце, асабліва пластык, пластмасу і іншыя сінтэтычныя матэрыялы;

у канцы таплення варта спальваць крыху альховых ці асінавых дроў, якія маюць высокую тэмпературу згарання, утвараюць высокія языкі полымя і выпальваюць сажу з коміна.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Кто выполнит работы по очистке дымоходов жилых домов в частном секторе?

  1. По роду деятельности (проектирование и монтаж систем отопления) я знаю, что потребность в чистке дымоходов существует. И потребность значительная, особенно в сельской местности. Однако я понимаю и то, что этот спрос крайне неплатёжеспособный. Те, у кого на селе деньги водятся – молодые, здоровые люди, почистят дымоход (хотя и плохо, как вобщем всё в нашей стране) и сами. В услуге нуждаются в первую очередь пенсионеры, одинокие либо нетрудоспособные люди. Ну, и откуда у них возьмётся 300 тыс. – 2 млн. рублей на оплату этой тяжёлой и сложной работы? Кроме того следует учитывать и транспортные расходы, поскольку из-за мизерности рынка такой бизнес имеет смысл, если работы будут охватывать 5-6 соседних районов.
    Вывод? Эту услугу должны оказывать госструктуры. Те же Эмчеэс-ники, у которых есть и техническая база и не особо загруженный персонал. Сколько можно бить рекорды по продолжительности сна или забиванию козла? Пусть создают хозрасчётный участок и начинают приносить пользу народу и денюжку в казну. А то штрафовать за отсутствие железных листов перед печью большого ума не нужно.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *