Конфеты оказались «с начинкой»…

Читатель поднимает проблему

У дзіцячае кафэ мая ўнучка наведваецца пастаянна, як і ўсе дзеці – любіць салодкае. І вось аднойчы вяртаецца і кажа: “Бабуля, у кафэ ёсць танныя шакаладныя цукеркі “Чырвоная Шапачка”, “Антонаўка”. Цукеркі і сапраўды аказаліся дзяшовымі – па старых цэнах, да 30 тысяч рублёў за кілаграм. І, здаўшы чарніцы, вырашылі пабалаваць сябе, купілі па кілаграму і тых, і другіх. Перад тым, як узважыць пакеты, мы запыталіся ў прадаўца, ці добрыя яны, паколькі непакоіліся, што калі па старых цэнах, то мабыць тэрмін сышоў. “Ніхто не скардзіўся”, – адказала прадавец, узважыўшы тавар. І сапраўды, у сметніцы былі фанцікі ад цукерак. Калі ж мы дома вырашылі паласавацца імі – не змаглі з’есці ні іх, ні што-небудзь іншае… Аказалася, што цукеркамі да нас ужо пачаставалася моль – лічынак, чарвячкоў доўга шукаць не давялося. А часткова цукеркі былі проста выедзены. 
Пакінуць без увагі гэты факт не магла, бо гэта не проста гандлёвая ўстанова, а дзіцячая. Цяпер я наогул не ведаю, ці можна адпраўляць туды ўнукаў. Калі такія цукеркі, то які астатні тавар. Менавіта таму я звярнулася не толькі ў рэдакцыю, але і ў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Лічу, што праверыцца павінна якасць усяго тавару.
Л.АЛЬХОЎКА,
жыхарка гарпасёлка.
Ад рэдакцыі. Гэта факт, як гаворыцца, на ўласныя вочы, паколькі Людміла Аляксееўна прынесла ў рэдакцыю пакеты з цукеркамі. А вось тэлефанаванні аб няякасных таварах не часта, але паступаюць. Больш таго, людзі просяць, каб часцей наведваліся з праверкамі ў гандлёвыя ўстановы спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У сувязі з гэтым хочацца атрымаць адказ не толькі па прыгаданым факце, а даведацца, з якой перыядычнасцю зараз праводзяцца праверкі якасці, таварнага суседства і наогул адпаведнасці санітарным нормам, ці патрэбны для гэтага сігналы аб канкрэтных фактах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *