Кто не выполняет требования природного законодательства?

Общество Экология

Удзел у планавых комплексных праверках суб’ектаў гаспадарання – адна з асноўных форм работы прыродаахоўнай інспекцыі. Кантроль за дзейнасцю прадпрыемстваў і арганізацый ажыццяўляецца падобным чынам згодна з Указам Прэзідэнта нумар 510. За 11 месяцаў бягучага года раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзена 26 планавых і 6 пазапланавых праверак. Характэрна, што ў мінулым годзе гэтая лічба была ўдвая меншай, з чаго можна зрабіць вывад, што кантроль за дзейнасцю суб’ектаў гаспадарання ўзмацніўся.
Праверкі праводзяцца па многіх накірунках, якія ўмоўна можна падзяліць на чатыры асноўныя групы – кантроль за захаваннем воднага заканадаўства краіны, абыходжаннем з адыходамі, за чысцінёй паветраных і зямельных рэсурсаў. Большасць выяўленых парушэнняў датычылася дзвюх першых груп. У прыватнасці, некаторыя прадпрыемствы дапускаюць парушэнні парадку забора вады са свідравін і вадаёмаў. Так, на момант праверак не былі ўстаноўлены прыборы ўліку вады на прадпрыемствах ААТ “Ушачы” і “Ільюшынскі”. Трэба адзначыць, што парушальнікі аператыўна адрэагавалі на крытыку і ўхілілі выяўленыя недахопы. Хочацца спадзявацца, што гэта з’явіцца прыкладам для іншых суб’ектаў гаспадарання, якія не спяшаюцца ўключацца ў абвешчаную ў рэспубліцы кампанію па эканоміі і беражлівасці.
Як заўсёды, набалелай з’яўляецца праблема захоўвання адыходаў. Так, напрыклад, сістэматычна парушае адпаведнае заканадаўства філіял Ушацкі ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, пакутуюць жа з-за гэтага жыхары вёскі Старое Сяло – менавіта па іх скаргах праводзіліся дзве пазапланавыя праверкі прадпрыемства. За несанкцыянаваную звалку адыходаў вытворчасці яго кіраўніцтва прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
Выяўляліся парушэнні і па фактах забруджвання паветра. Так, у васьмі аўтатранспартных сродкаў, якія належаць УП ЖКГ, у адпрацаваных газах утрыманне СО і СН перавышала дапушчальную норму. За гэтае парушэнне кіраўніцтву прадпрыемства прад’яўлены іск на суму звыш трох мільёнаў. Факт падобнага парушэння быў зафіксаваны і на ПУП “Ушацкая аўтабаза”. На пасадных асоб складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Прыемна, што многія правераныя суб’екты гаспадарання прыродаахоўнае заканадаўства паважаюць. Падчас праверак не было выяўлена парушэнняў у такіх прадпрыемствах і ўстановах, як Кубліцкая і Арэхаўская СШ, Ушацкая ЦРБ, ТАА “Лес”, АСП “Харчгандаль”, Ушацкі філіял УП “Віцебскаблпаліва”.
Кіраўніцтву ўсіх прадпрыемстваў раёна трэба мець на ўвазе, што планавыя і пазапланавыя праверкі будуць працягвацца. Ужо распрацаваны сумесны план іх правядзення на першае паўгоддзе будучага года. Рэцэпт жа “спакойнага жыцця” просты: трэба сумленна выконваць усе патрабаванні прыроднага заканадаўства нашай краіны.
І.ПАДГОЛ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *