Как избежать оспаривания завещания: нотариус о важности психолого-психиатрического исследования

Общество

Здзяйсняючы любое натарыяльнае дзеянне, чалавек павінен разумець, якія прававыя наступствы яно за сабою пацягне. Натарыус абавязаны вызначыць волевыяўленне фізічных асоб і праверыць іх дзеяздольнасць. Калі ў апошнім узнікаюць сумненні, то могуць прапанаваць прайсці псіхолага-псіхіятрычнае даследаванне, каб атрымаць заключэнне і ў далейшым пазбегнуць судовых цяжбаў.

Прайсці такое даследаванне раяць, калі чалавек належыць да катэгорыі пажылых ці старых, ёсць звесткі, што ён звяртаўся за псіхіятрычнай (наркалагічнай) дапамогай, перанёс траўмы галавы, інсульт, назіраецца парушэнне памяці, інтэлекту, не можа растлумачыць, навошта прадае (абменьвае) кватэру (дом) і не ведае іх рыначнага кошту, лёгка згаджаецца на зменлівыя ўмовы здзелкі, а таксама, калі яна афармляецца не на карысць блізкіх сваякоў, і ў некаторых іншых выпадках.

На апошнім моманце і хачу засяродзіць асаблівую ўвагу. Гэта зусім не азначае, што грамадзянін не можа завяшчаць сваю маёмасць абсалютна чужым людзям ці наогул ахвяраваць яе арганізацыям. Можа – каму захоча. І калі натарыус бачыць, што чалавек ідзе на гэта асэнсавана, звычайна, калі не бачыць падтрымкі ў старасці ад дзяцей, то і прайсці даследаванне не прапануе. Але родным гэта дакладна не падабаецца – і пасля смерці спадчынніка (пры жыцці аспрэчыць завяшчанне нельга) яны звяртаюцца ў суд, дзе ў прыватнасці, спасылаюцца на яго “неадэкватнасць”. Такім чынам заключэнне аб “здольнасці разумець значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі пры афармленні грамадзянскага акта” будзе з’яўляцца непасрэдным доказам асэнсаванага рашэння спадчынніка і ў будучым не прывядзе да яго адмены.

Жанна КАВАЛЕНКА,
натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *