Ушачанка попала на уловки мошенников и потеряла 10 тысяч рублей

Происшествия

На жаль, не перастаюць нашы землякі трапляць на ўлоўкі інтэрнэт-махляроў. На гэты раз з дзвюх банкаўскіх картак ушачанкі 1964 года нараджэння “знікла” 10 тысяч рублёў. Калі б дома былі наяўныя зберажэнні, хутчэй за ўсё не стала б і іх.

У той дзень у адным з мэсанджараў жанчыне патэлефанаваў нібыта работнік аператара мабільнай сувязі “МТС” і прапанаваў “завочна” працягнуць тэрмін дзеяння дагавору на аказанне паслуг, для чаго выслаў форму анкеты для запаўнення. Ніякіх падазрэнняў ва ўшачанкі не ўзнікла – мала таго, што ўвяла ўсе пашпартныя даныя, дык яшчэ па запыце суразмоўцы фотаздымкі сваіх банкаўскіх картак адправіла.
Праз колькі часу раздаўся чарговы званок – на гэты раз нібыта ад супрацоўнікаў Следчага камітэта. Жанчыне паведамілі, маўляў, з яе банкаўскага рахунка зараз незаконна спісваюцца грошы на экстрэмісцкія мэты – у сувязі з гэтым па месцы яе жыхарства неабходна “для парадку” правесці вобыск з канфіскацыяй усіх зберажэнняў. Ну а каб апошнія захаваць, параілі пакласці на ўказаны імі рахунак.
Паколькі дома “пад матрацам” грошы ўшачанка не захоўвала, у банк для ажыццяўлення такой працэдуры не пайшла. А вось у міліцыю давялося: калі абедзве карткі апусцелі, урэшце зразумела, што на сувязі ўвесь гэты час былі махляры.
Па ўзгаданым факце была ўзбуджана крымінальная справа. Дарэчы, ужо ёсць і падазроны – жыхар Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляў незаконны промысел на радзіме, а ў Беларусі, дзе нядаўна быў затрыманы праваахоўнікамі, збіраўся абналічыць выкрадзенае. Ад дзеянняў ашуканца пацярпела як мінімум 5 чалавек.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *